Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: вызваліць месца для сустрэчы з Езусам, а не для шумнага святкавання
Слова Папы
23.12.2013 14:59

Перад святамі Божага Нараджэння Папа Францішак заклікаў браць прыклад з Панны Марыі і даць месца Езусу, які прыходзіць. Падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 23 снежня Пантыфік параўнаў Касцёл з Марыяй, якая чакала нараджэння свайго Сына.

Яна, паводле Святога Айца, мела тыя самыя клопаты, праблемы і жаданні, якія маюць усе жанчыны перад такім момантам: Маці Божая ўсім сэрцам хацела паглядзець у аблічча свайго Дзіця, а мы, як Касцёл, суправаджаем яе ў гэтым чаканні і жадаем прыспешыць Божае Нараджэнне.

Папа Францішак заклікаў чуваць і зрабіць уласнай малітву: “Прыйдзі, Пане”. Хрысціянін, паводле Святога Айца, павінен заўсёды жыць у чуванні Яго надыходу. Пастаяннае чуванне, па словах Пантыфіка, з’яўляецца “цнотай” пілігрымаў, якімі мы ўсе з’яўляемся, і ў ім важна не закрывацца, нібыта павесіўшы на дзверы таблічку з просьбай “не турбаваць”, але адкрыцца на прыйсце Збаўцы.

Папа заклікаў вернікаў у першую чаргу вызваліць месца для сустрэчы з Езусам, а не для шумнага святкавання, закупаў і мітусні.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.