Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: сёння існуе вялікая патрэба ў малітве аб спыненні шматлікіх войнаў
Слова Папы
15.05.2017 09:09

«Сёння існуе вялікая патрэба ў малітве і пакаянні, каб выпрошваць ласку навяртання, каб выпрошваць спынення шматлікіх войнаў, якія ідуць па ўсім свеце і ўсё больш пашыраюцца», — адзначыў папа Францішак 14 мая падчас малітвы «Уладарка неба» на плошчы Святога Пятра, распавядаючы пра сваю пілігрымку ў Фаціму.

«Я даручаю Марыі, Каралеве супакою, лёсы народаў, якія пакутуюць ад войнаў і канфліктаў, асабліва на Блізкім Усходзе. Вялікая колькасць бязвінных людзей церпяць цяжкія выпрабаванні — і хрысціяне, і мусульмане, і прадстаўнікі такіх меншасцяў, як язіды, якія перажываюць трагедыю насілля і дыскрымінацыі. Да маёй салідарнасці я далучаю таксама памяць у малітве і дзякую тым, хто імкнецца дапамагчы ў гуманітарных патрэбах. Я заахвочаю розныя супольнасці ісці шляхам дыялогу і сацыяльнага таварыства, каб будаваць будучыню павагі, бяспекі і міру, вольную ад якіх бы то ні было войнаў», — дадаў Святы Айцец.

Дк. Мікола Гракаў (VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 27.07.2017
  • 26.07.2017
  • 25.07.2017
  • 24.07.2017
  • 23.07.2017