Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Сірыйскія хрысціяне ўдзячныя Папу Францішку і Патрыярху Кірылу за іх абарону
27.10.2016 11:16

Сірыйскія хрысціяне выказваюць удзячнасць Святому Айцу Францішку і Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу за каардынацыю намаганняў католікаў і праваслаўных у пытаннях абароны хрысціян, якія церпяць пераслед на Блізкім Усходзе.

 
У Ізраілі абрабавалі касцёл на гары Табор
26.10.2016 11:03

Невядомыя абрабавалі на поўначы Ізраіля касцёл на гары Табор, дзе калісьці адбыўся цуд Перамянення Пана. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Асамблеі каталіцкіх ардынарыяў Святой Зямлі.

 
Амерыканскі арцыбіскуп: «Рабі як Марыя — бі д'ябла па носе»
25.10.2016 15:20

Хрысціянства — рэлігія змагароў за праўду, а не прыстасаванцаў да сучаснай папулярнай культуры. Пра гэта заявіў арцыбіскуп Філадэльфіі Чарльз Шап'ю OFM Cap.

 
У Вялікабрытаніі прапануюць абмежаваць аборты дзяцей з фізічнымі адхіленнямі
25.10.2016 11:32

Зараз у Аб'яднаным Каралеўстве аборты дазволены да 24 тыдня цяжарнасці, аднак зрабіць яго згодна з законам можна на любым тэрміне, калі ўрачы прагназуюць нараджэнне дзіцяці-інваліда.

 
Статыстыка Каталіцкага Касцёла: 1,3 мільярды католікаў ва ўсім свеце
25.10.2016 10:48

Ватыканскае агенцтва Fides апублікавала даныя статыстыкі Каталіцкага Касцёла на 31 снежня 2014 года. Статыстыка сведчыць аб тым, што колькасць свецкіх асобаў і святароў расце, а колькасць кансэкраваных асобаў і семінарыстаў зменшылася.

 
Новы твор ад The Piano Guys: усё будзе добра!
24.10.2016 12:05

Калектыў The Piano Guys, які вядомы новымі інтэрпрэтацыямі на фартэпіяна і віяланчэлі вядомых твораў класічнай і папулярнай музыкі, нядаўна выпусціў аўтарскі твор, запісаны разам з Эндзі Грэмерам.

 
Праваслаўны фестываль, прысвечаны супрацоўніцтву Праваслаўнай Царквы і СМІ, праходзіць у Маскве
24.10.2016 11:19

Фестываль «Вера і слова» з удзелам свецкіх і царкоўных журналістаў, прысвечаны праблеме ўзаемадзеяння Рускай Праваслаўнай Царквы і СМІ, распачаўся 24 кастрычніка ў Маскве.

 
Сусветная місійная нядзеля: самай вялікай акцыі салідарнасці ў свеце — 90 гадоў
21.10.2016 16:09

23 кастрычніка ўжо ў 90-ы раз у Каталіцкім Касцёле будзе адзначацца Сусветная місійная нядзеля. У гэты дзень ва ўсіх парафіях будуць збірацца грошы на дапамогу для звыш 1200 найбяднейшых дыяцэзій у свеце.

 
Мітрапаліт Іларыён сустрэўся з новым Апостальскім Нунцыем у Расіі
21.10.2016 15:07

Сустрэча старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліта Іларыёна з новым Апостальскім Нунцыем у Расійскай Федэрацыі арцыбіскупам Чэлесціно Мільёрэ прайшла 21 кастрычніка ў Маскве.

 
«Правмир» сабраў карысныя мабільныя дадаткі для дзяцей
20.10.2016 14:34

Настаўнікі і бацькі часта наракаюць, што сучасныя дзеці занадта шмат часу праводзяць у гульнях на мабільных устройствах са шкодай для свайго сацыяльнага і маральнага развіцця. «Правмир» сабраў самыя лепшыя і карысныя мабільныя дадаткі для дзяцей.

 
Скандынаўскія біскупы: 500-годдзе Рэфармацыі не можа быць святам
20.10.2016 13:41

Біскупская Канферэнцыя паўночных краін апублікавала пастырскае пасланне для парафій Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Фінляндыі і Ісландыі. Скандынаўскія каталіцкія біскупы пішуць, што, нягледзячы на ўсе слушныя тлумачэнні, Рэфармацыя стварыла раскол у хрысціянстве, прынесла пакуты, якія працягваюцца па сёння.

 
У Варшаве адзначылі гадавіну смерці благаслаўлёнага кс. Ежы Папялушкі
20.10.2016 11:56

Ксёндз Папялушка быў сапраўдным сведкам міласэрнасці — адзначыў Мітрапаліт Варшаўскі кардынал Казімір Ныч падчас святой Імшы ў касцёле св. Станіслава Косткі ў Варшаве ў 32-ю гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёнага.

 
ААН: 900 мільёнаў чалавек па ўсім свеце жыве ў крайняй беднасці
19.10.2016 16:00

З кожным годам беднасць расце, а колькасць багатых людзей тым часам павялічваецца. Такія даныя прыводзіць ААН з нагоды Міжнароднага дня барацьбы з беднасцю.

 
Выходзіць у кінапракат новы фільм Мэла Гібсана
19.10.2016 11:17

Праўдзівую гісторыю героя Другой сусветнай вайны Дэзманда Досса, адзінай зброяй якога з’яўляецца вера, надзея і любоў, апавядае ў біяграфічнай ваеннай драме «Hacksaw Ridge» («Кіруючыся сумленнем») Мэл Гібсан. У кінапракат у некаторых краінах свету фільм выйдзе ўжо 4 лістапада.

 
Біскупы ЗША асуджаюць умешванне палітыкаў у жыццё Касцёла
18.10.2016 13:47

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у ЗША асудзіла ўмешванне ва ўнутраныя справы Касцёла лева-ліберальных палітыкаў пасля таго, як у інтэрнэце былі апублікаваны іх лісты, дзе гучыць ідэя «рэвалюцыі» ў Касцёле.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 24 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.