Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Радыё «BBC» распавяло пра знаходку зніклага інтэрв'ю з аўтарам «Уладара пярсцёнкаў» і «Хобіта»
12.09.2016 17:47

Прафесар Джон Рональд Руэл Толкін быў перакананым католікам і ў сваіх прасякнутых хрысціянскай тэалогіяй кнігах адлюстроўваў барацьбу за свабоду ад тыраніі зла. Нядаўна брытанскае радыё «BBC» знайшло раней забыты запіс інтэрв'ю са знакамітым пісьменнікам.

 
«Капліцу міру» адкрылі ў Расіі
12.09.2016 12:43

Першую ў Расіі капліцу міру адкрылі на ваенна-мемарыяльных могілках у Расошках пад Валгаградам. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел пасол ФРГ у Расіі Рудзігер фон Фрыч.

 
Кардынал Марадзьяга крытычна выказаўся адносна прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў ЗША
09.09.2016 16:39

Папскі дарадчык і гандураскі кардынал Оскар Андрэс Радрыгес Марадзьяга з «вялікім непакоем» глядзіць на Злучаныя Штаты Амерыкі і прэзідэнцкую выбарчую кампанію, якая там адбываецца. Выбары прэзідэнта ЗША, ужо 58-я па ліку, запланаваны на 8 лістапада гэтага года.

 
У Маскве прайшла Усерасійская сустрэча кансэкраваных асобаў
09.09.2016 11:27

8 верасня ў Маскве завяршылася Усерасійская сустрэча кансэкраваных асобаў з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці і 25-годдзя аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Расіі.

 
У Бангі падпісалі пагадненне паміж Ватыканам і ЦАР
09.09.2016 11:20

6 верасня ў Бангі — сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі — было падпісана Рамкавае пагадненне па пытаннях узаемнага інтарэсу паміж Святым Пасадам і Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікай.

 
«У Бога тут немагчыма не верыць»: Патрыярх Кірыл наведаў аленяводаў на Чукотцы
08.09.2016 11:44

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведаў аленяводчую брыгаду №1 прадпрыемства «Канчаланскі» на Чукотцы. Праваслаўны іерарх перадаў людзям Біблію, ікону і іншыя падарункі, а таксама ўзнагародзіў царкоўным ордэнам шматдзетную маці.

 
Бельгія: барацьба за выкладанне рэлігіі ў школах
08.09.2016 10:51

У Бельгіі адбываецца сапраўдная «вайна» за выкладанне рэлігіі ў школах. Фармальна вернікі маюць права на адну гадзіну прадмета ў дзяржаўных школах і дзве – у рэлігійных.

 
Сірыйскі езуіт пра трагічны лёс сучаснай Сірыі
08.09.2016 09:30

«Самая вялікая праблема на сёння ў Сірыі — гэта пакаленне, якое нарадзілася і расло ў перыяд вайны і страціла вельмі шмат магчымасцяў, якія дазволілі б яму быць добрым пакаленнем, быць добрай моладдзю, якая будзе весці Сірыю наперад», — кажа сірыйскі езуіт а. Тоні Хомсі SJ у інтэрв’ю Jezuici.pl.

 
Мексіка: 18 тысяч чалавек маліліся за мігрантаў
07.09.2016 13:05

Святая Імша ў інтэнцыі сем'яў і мігрантаў, на якой сабралася каля 18 тысяч вернікаў, завяршыла «Марш для сем'яў», арганізаваны ў інтэнцыі многіх мексіканскіх сем'яў, падзеленых мяжой. Гэтая ініцыятыва з'яўляецца часткай святкавання Года Міласэрнасці ў Мексіцы.

 
«Гэты момант застанецца са мной назаўжды»: брытанская спявачка Рыта Ора пра сваё выступленне ў гонар Маці Тэрэзы
07.09.2016 12:21

3 верасня, напярэдадні кананізацыі Маці Тэрэзы, брытанская спявачка з албанскімі каранямі Рыта Ора выканала спеў «Што за дзіця» ў рымскай базыліцы святога Паўла за мурамі.

 
Пантыфік накіраваў пасланне да вязняў у Камеруне
07.09.2016 09:30

Арцыбіскуп Дуалы перадаў асуджаным, якія адбываюць пакаранне ў цэнтральнай турме Камеруна, пасланне ад Святога Айца. У ім Папа Францішак запэўнівае вязняў, што памятае ў малітве пра іх, іх блізкіх і сяброў, а таксама пра ўсіх, хто суправаджае іх «на гэтым этапе жыцця».

 
Прэзідэнт Косава спадзяецца на візіт Папы Рымскага
06.09.2016 16:37

Прэзідэнт Рэспублікі Косава, часткова прызнанай у свеце дзяржавы ў Паўднёвай Еўропе, Хашым Тачы на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў пра магчымы візіт Папы Рымскага Францішка ў Косава.

 
Місіянеркі Міласэрнасці здзейснілі паломніцтва да грабніцы св. Маці Тэрэзы
06.09.2016 10:30

«У індыйскім горадзе Калькута кананізацыю Маці Тэрэзы адзначылі 4 верасня ўрачыстай святой Імшой. Сёстры, заснаванага Маці Тэрэзай ордэна Місіянерак Міласэрнасці раніцай у нядзелю здзейснілі пілігрымку да магілы святой, ўсклалі кветкі, запалілі свечкі і спявалі песні ў гонар “Анёла бедных”» - паведаміла французскае інфармацыйнае агенцтва AFP.

 
11 верасня — беатыфікацыя «апостала Казахстана» кс. Уладзіслава Букавінскага
06.09.2016 09:53

11 верасня ў Карагандзе адбудзецца беатыфікацыя выдатнага дзеяча ХХ стагоддзя, «апостала Казахстана» кс. Уладзіслава Букавінскага.

 
«Рома» згуляў у Рыме з аргенцінскім клубам, за які балее папа Францішак
05.09.2016 12:51

Футбольны клуб «Рома» згуляў 3 верасня на Алімпійскім стадыёне ў Рыме дабрачынны матч з аргенцінскай камандай «Атлеціка Сан-Ларэнса дэ Альмагра», прыхільнікам якой з’яўляецца папа Францішак.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 29 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.