Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Іспанскі кароль з жонкай прынялі ўдзел у пасяджэнні іспанскага епіскапату
23.11.2016 08:39

Каралеўская пара Іспаніі прыняла ўдзел у пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў гэтай краіны. Дон Фэліпэ і донья Лецісія атрымалі запрашэнне на гэтае мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю заснавання епіскапату.

 
Даныя апытання: кожны іспанец выдаткуе на свята Божага Нараджэння 682 еўра
23.11.2016 08:15

Кожны іспанец выдаткуе ў сярэднім 682 еўра на пакупкі з нагоды свята Нараджэння Пана ў 2016 годзе.

 
У Шатландыі прайшла сустрэча прэс-сакратароў еўрапейскіх епіскапатаў
22.11.2016 12:15

З 16 па 19 лістапада ў шатландскім горадзе Глазга адбылася сустрэча біскупаў, адказных за камунікацыі ў мясцовых Канферэнцыях Біскупаў, а таксама прэс-сакратароў епіскапатаў, якія ўваходзяць у Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ).

 
«Прыпавесці Саламона» ўпершыню перакладзены на якуцкую мову
22.11.2016 09:56

Адна з самых вядомых кніг Бібліі — Кніга прыпавесцяў Саламона — упершыню перакладзена на якуцкую мову. Пераклад падыхтаваны перакладчыцкім аддзелам Якуцкай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы ў  супрацоўніцтве з Інстытутам перакладу Бібліі.

 
Скульптуры ўсіх маскоўскіх патрыярхаў усталююць побач з храмам Хрыста Збаўцы ў Маскве
22.11.2016 08:58

Скульптурныя партрэты ўсіх патрыярхаў Маскоўскіх і ўсяе Русі узвядуць побач з храмам Хрыста Збаўцы ў цэнтры Масквы. З такой прапановай выступіла Маскоўская гарадская дума.

 
Польская актрыса выставіла на аўкцыён сваю калекцыю Барбі, каб дапамагчы «Карытас»
21.11.2016 16:00

Актрыса Патрыцыя Хурляк, вядомая ў Польшчы не толькі ролямі ў кіно і серыялах, але і аўтабіяграфічнай кнігай «Навяртанне вядзьмаркі», выставіла на аўкцыён сваю калекцыю лялек Барбі.

 
Апытанне: католікі ЗША прагаласавалі за Трампа
18.11.2016 17:15

Прыкладна 52 працэнты з ліку амерыканскіх католікаў, якія прыйшлі на выбары прэзідэнта ЗША у гэтым месяцы, прагаласавалі за кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа.

 
На Тайвані пратэстуюць супраць легалізацыі аднаполых саюзаў
18.11.2016 15:12

17 лістапада некалькі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Тайбэя, адміністрацыйнага цэнтра вострава Тайвань, каб выказаць пратэст супраць планаў уладаў легалізаваць аднаполыя саюзы.

 
Брамы Міласэрнасці закрыліся... у Антарктыдзе
18.11.2016 10:24

Святыя Дзверы Юбілею Міласэрнасці закрыліся і ў Антарктыдзе — у самай першай каталіцкай капліцы св. Францішка Асізскага, пабудаванай сярод леднікоў у 1976 годзе.

 
У Рускай Праваслаўнай Царкве не лічаць патрэбным уносіць праўкі ў тэкст казкі Пушкіна пра папа
18.11.2016 08:10

У творы Пушкіна «Казка пра папа і пра работніка яго Балду» не варта рабіць цэнзурныя праўкі. Пра гэта журналістам распавёў старшыня выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліт Калужскі і Бароўскі Клімент.

 
У Галівудзе здымуць фільм пра баксёра, які стаў каталіцкім святаром
17.11.2016 15:02

Адзін з галівудскіх акцёраў Марк Уолберг не баіцца казаць, што каталіцкая вера для яго з’яўляецца найважнейшым аспектам жыцця і што свой дзень ён не можа пачаць без малітвы.

 
334 мільёны хрысціян церпяць пераслед за сваю веру
17.11.2016 12:29

Папскі фонд «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» прадставіў у Мадрыдзе даклад аб свабодзе веравызнання ў свеце. Як сведчаць вынікі праведзенага даследавання, радыкальны іслам з'яўляецца «галоўнай пагрозай» рэлігійнай свабодзе, а хрысціянства — рэлігія, якая найбольш пераследуецца ў свеце.

 
Каталіцкая святыня ў Смаленску стане філармоніяй
17.11.2016 08:52

Губернатар Смаленскай вобласці паведаміў, што рыма-каталіцкі касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Смаленску будзе перароблены пад філармонію.

 
На амерыкана-мексіканскім памежжы мексіканцы размесцяць выявы Панны Марыі Гвадэлупскай
16.11.2016 14:46

19 лістапада ў Цiхуане (Мексіка) пройдзе дзень малітвы да Мацi Божай Гвадэлупскай пад дэвізам «Мост любові, міра і міласэрнасці». Вернiкi збяруцца разам, каб прасiць Панну Марыю аб апецы i абароне для імігрантаў у Мексіцы i за яе межамi. Маці Божая Гвадэлупская — найбольш шанаваная святая Мексікі і ўсёй Лацінскай Амерыкі.

 
Сёлета ў Міжземным моры загінула звыш 4 тысяч мігрантаў
16.11.2016 09:07

У 2016 годзе звыш 4,2 тысяч мігрантаў загінула ў Міжземным моры. Яны хацелі трапіць у Еўропу. Такія даныя прадставіла Міжнародная арганізацыя па спавах міграцыі.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 21 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.