Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў католікаў з нагоды 300-годдзя кансэкрацыі архікатэдры
Беларусь
09.10.2010 15:28
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь з 300-годдзем кансэкрацыі сённяшняга мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Віншаванне ад імя главы дзяржавы 9 кастрычніка 2010 г. зачытала падчас урачыстай літургіі Наталля Пяткевіч, намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта РБ.

У віншаванні падкрэсліваецца, што «касцёл стаў сапраўдным культурным цэнтрам, дзе актыўна ажыццяўляецца дабрачынная і асветніцкая дзейнасць, штогод адбываецца шмат цікавых падзей. Яго святары і вернікі ўносяць важкі ўклад ва ўзбагачэнне духоўных традыцый нашага народа, вядуць вялікую сацыяльную работу», — прагучала ў віншаванні.

«Няхай і надалей архікатэдральны касцёл дапамагае людзям усведамляць сваю існасць, выхоўваць пачуцці міласэрнасці і любові, заахвочвае іх самааддана служыць нашай Радзіме», — адзначаецца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім парафіянам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах.

 Адкрыць у новым акне Download (0Мб)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.