Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іерархі


Паведамленне курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы
13.07.2016 11:59

«Святкаванні cярэбранага юбілею заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі былі азмрочаны рашэннем дзяржаўных уладаў аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы», — гаворыцца ў паведамленні.

 
Выйшла новая кніга арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Laudate Dominum»
12.07.2016 10:42

У выдавецтве Pro Christo падрыхтавана і выдадзена кніга «Laudate Dominum» (том 1), якая змяшчае ў сабе пастырскія пасланні, гаміліі, даклады і выступленні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 2007 па 2015 гады.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на V Усебеларускім народным сходзе: «Ісці наперад, заўсёды ставячы ў цэнтры дабро чалавека»
23.06.2016 19:56

23 чэрвеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў на V Усебеларускім народным сходзе, які прайшоў у Мінску.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у святкаванні 25-годдзя біскупскага пасвячэння ардынарыя дыяцэзіі ў Навасібірску біскупа Юзафа Верта
19.06.2016 19:36

19 чэрвеня ў навасібірскім катэдральным касцёле адбылося святкаванне 25-годдзя біскупскага пасвячэння ардынарыя дыяцэзіі Перамянення Пана ў Навасібірску біскупа Юзафа Верта. Гамілію падчас Імшы прамовіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святыя Імшы ў навасібірскай катэдры
18.06.2016 16:46

Працягваецца ўдзел Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў святкаванні 25-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Расіі і 25-годдзя біскупскай сакры ардынарыя дыяцэзіі Перамянення Пана ў Навасібірску біскупа Юзафа Верта.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выступіў на пастырскай канферэнцыі дыяцэзіі Перамянення Пана ў Навасібірску
16.06.2016 14:42

15-19 чэрвеня ў Навасібірску праходзіць пастырская канферэнцыя дыяцэзіі Перамянення Пана, прысвечаная Юбілейнаму Году Божай Міласэрнасці. Яна праводзіцца таксама ў межах святкавання 25-годдзя адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Расіі.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў у сваёй роднай парафіі Імшу з нагоды 35-годдзя святарства
13.06.2016 19:47

13 чэрвеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з нагоды 35-годдзя свайго прэзбітэрскага пасвячэння ўзначаліў святую Імшу ў сваёй роднай парафіі ў Адэльску падчас папулярнага фэсту св. Антонія, часта званага адэльскім.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і ксяндзы прэлаты Андрэй і Юрый Стэцкевічы ў Гродне дзякавалі Богу за 35 гадоў святарства
12.06.2016 23:11

12 чэрвеня, у вігілію папулярнага адпусту св. Антонія, у касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу падзякі за 35 гадоў свайго святарства.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч атрымаў званне ганаровага жыхара Салечніцкага раёна Літвы
06.06.2016 10:48

5 чэрвеня ў Палацы Баліньскіх у Янушах (Літва) біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч атрымаў званне ганаровага жыхара Салечніцкага раёна.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў урачыстасці залатога юбілею святарства а. Веслава Глэмбоцкага ў Польшчы
05.06.2016 19:33

5 чэрвеня ў парафіі Св. Станіслава, біскупа і мучаніка, у Вялікай Дамброве каля Высокага Мазавецкага (Польшча) адбыліся ўрачыстасці з нагоды залатога юбілею святарства а. Веслава Глэмбоцкага OFM Conv, які паходзіць з гэтай жа парафіі.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса: «Мы павінны ненавідзець грэх, а не грэшніка»
03.06.2016 19:44

3 чэрвеня ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса вечаровую святую Імшу ў мінскай архікатэдры ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пракаментаваў магчымы ўдзел свецкіх асобаў у пасяджэннях беларускага епіскапату
02.06.2016 17:34

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, каментуючы свой удзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату 16-19 мая, распавёў Catholic.by пра ролю свецкіх падчас працы епіскапату.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю арцыбіскупа Пятра Мальчука
28.05.2016 17:56

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч выказаў спачуванні з прычыны смерці ардынарыя Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі (Украіна) арцыбіскупа Пятра Мальчука. Іерарх адышоў у вечнасць у Гродне, дзе прымаў удзел у Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: «Католікі і праваслаўныя — гэта не супернікі, а супрацоўнікі»
26.05.2016 17:07

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 26 мая прыняў удзел у адкрыцці ў Мінску Кірыла-Мятодаўскіх чытанняў «Хрысціянскія каштоўнасці ў культурнай традыцыі Усходу і Захаду — гісторыя і сучаснасць».

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у Санкт-Пецярбургу ўрачыстасці 25-годдзя святарства кс. Стэфана Кацінэля
22.05.2016 22:00

22 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у пракатэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Санкт-Пецярбургу святую Імшу з нагоды 25-гадовага юбілею святарскага служэння яе пробашча кс. Стэфана Кацінэля.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 8 з 29
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.