Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іерархі


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра візіт Прэзідэнта Беларусі ў Ватыкан
21.05.2016 21:34

У тым, што візіт Прэзідэнта Беларусі ў Ватыкан і сустрэча з Папам Францішкам, якая адбылася 21 мая, паспрыяе развіццю адносін паміж дзвюма дзяржавамі, а таксама паміж краінай і Каталіцкім Касцёлам у Беларусі, выказаў упэўненасць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у пленарным пасяджэнні епіскапату Італіі
19.05.2016 13:06

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Італіі, якая з’яўляецца найбуйнейшай у свеце, налічваючы 423 біскупаў, раз на год запрашае на сваё пасяджэнне гасцей з-за мяжы.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці ў Ватыкане выстаўкі беларускіх абразоў
19.05.2016 12:29

18 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці ў музеі Ватыкана выстаўкі «Іканапіс Беларусі XVII-XXI стст. з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь».

 
Біскуп Юрый Касабуцкі прыняў удзел у Кангрэсе Міласэрнасці ў Вільнюсе
11.05.2016 11:42

6-8 мая ў Вільнюсе (Літва) праходзіў Нацыянальны Кангрэс Міласэрнасці – найбуйнейшая рэлігійная падзея ў Літве ў Годзе Міласэрнасці. Каталіцкі Касцёл у Беларусі на кангрэсе прадстаўляў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
Паведамленне біскупа Антонія Дзям’янкі з нагоды надыходзячай урачыстасці св. Андрэя Баболі, галоўнага апекуна Пінскай дыяцэзіі
05.05.2016 16:41

«Няхай дата 16 мая стане добрай нагодай для сведчання нашай веры і лучнасці з духоўнай спадчынай святога мучаніка. У гэты святы час міласэрнасці прыбудзем на адпустовыя ўрачыстасці ў санктуарый cвятога Андрэя Баболі ў Іванаве», — заклікае біскуп Пінскі.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці веласезону ў Мінску
30.04.2016 22:36

30 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці веласезону ў Мінску. У адкрыцці веласезону разам з іерархам удзельнічалі ксёндз Юрый Санько і міністрант мінскага архікатэдральнага касцёла.

 
«Папа Францішак прасіў маліцца за яго»: арцыбіскуп Кандрусевіч пра сустрэчу Пантыфіка з ліквідатарамі
27.04.2016 12:34

У каментарыі Catholic.by Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы беларускіх і ўкраінскіх ліквідатараў са Святым Айцом, у якой прымаў удзел і беларускі іерарх.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з Вялiкiм Канцлерам Мальтыйскага Ордэна
26.04.2016 14:58

26 красавiка ў курыi Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся падчас працоўнага сняданку з Вялiкiм Канцлерам Мальтыйскага Ордэна Альбрэхтам фон Безелагерам.

 
Беларускія іерархі прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях юбілею семінарыі ў Каўнасе
25.04.2016 16:13

23 красавiка Вышэйшая духоўная семiнарыя ў Каўнасе (Літва) адзначыла юбiлей 150-годдзя. У юбілейных урачыстасцях прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, якія з’яўляюцца выпускнікамі гэтай семінарыі.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у святкаваннях 25-годдзя адраджэння структур Каталiцкага Касцёла ў Калiнiнградскай вобласці
25.04.2016 10:24

24 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у святкаванні 25-годдзя адраджэння структур Каталiцкага Касцёла ў Калiнiнградскай вобласці (Расія). Сённяшні Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі быў першым біскупам на гэтых землях пасля доўгага перыяду ганенняў.

 
«Буйным планам»: арцыбіскуп Кандрусевіч у інтэрв’ю «Беларусь 1»
21.04.2016 17:04

У студыі тэлеканала «Беларусь 1» Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адказаў на пытанні намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Марата Маркава.

 
Папа Францішак атрымаў у дар трэці том «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове
20.04.2016 18:41

20 красавіка падчас сустрэчы ў Ватыкане Пантыфіка з ліквідатарамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перадаў у дар Святому Айцу першы экземпляр трэцяга томa «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел ва ўрачыстасцях 1050-годдзя хросту Польшчы
16.04.2016 22:48

14-16 красавiка ў Гнезне і Познані (Польшча) адбылiся ўрачыстасці з нагоды 1050-годдзя хросту гэтай краiны, у якіх прыняў удзел папскі легат, Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін. Ва ўрачыстасцях ад iмя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ўдзельнічаў яе Старшыня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Пастырскі ліст біскупа Антонія Дзям’янкі на IV Велікодную нядзелю — нядзелю Добрага Пастыра
16.04.2016 21:15

«Нядзеля Добрага Пастыра вельмі глыбока ўпісана ў пасхальную таямніцу. Яна звяртае нашу ўвагу на вобраз аўчарні, г. зн. дар супольнасці, і на служэнне пастыраў — Святога Айца, біскупаў і святароў», — адзначае біскуп Пінскі.

 
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях
16.04.2016 01:17

«Роля святара незаменная. Ён — гэта той Добры Пастыр, які клапоціцца аб Божым народзе і вядзе яго шляхам збаўлення», — піша Мітрапаліт.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 9 з 29
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.