Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іерархі


Зварот біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі з нагоды падрыхтоўкі да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме
08.11.2016 16:05

«Калі чалавечыя сэрцы параненыя і часта вязнуць у граху, мы павінны з большай руплівасцю звяртацца да Беззаганнага Сэрца Маці Хрыста і Маці Касцёла(...). Няхай гэта набажэнства развіваецца ў нашых парафіях і сем'ях, а таксама ў індывідуальных сустрэчах з Найсвяцейшай Паннай», — адзначае біскуп Антоні Дзям'янка ў сваім звароце.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка прыняў удзел у трэцяй сусветнай Сустрэчы народных рухаў у Рыме
08.11.2016 10:58

У Рыме завяршылася Трэцяя сусветная сустрэча народных рухаў, у якой прымаў удзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Міжнародны форум завяршыўся напярэданні аўдыенцыяй у Ватыкане.

 
Біскуп Яшэўскі на кангрэсе ў Рыме: Божае слова адкрывае сэрца чалавека на голас клічучага Пана
22.10.2016 21:16

З 19 па 21 кастрычніка ў Рыме праходзіў кангрэс, прысвечаны душпастырству пакліканняў. У форуме, арганізаваным Кангрэгацыяй па справах духавенства, прымаў удзел і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
Біскуп Юрый Касабуцкі пра дабрачынную акцыю «Узнаўленне святынь Беларусі»: «Акцыя сведчыць пра беражлівае стаўленне моладзі да гісторыі»
17.10.2016 11:33

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Узнаўленне святынь Беларусі» сведчыць пра тое, што моладзь беражліва ставіцца да гісторыі. Такую думку выказаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзі Юрый Касабуцкі.

 
«Правесці Сінод на тэму моладзі прапаноўвала яшчэ Маці Тэрэза»: арцыбіскуп Кандрусевіч пра тэму Сінода Біскупаў
16.10.2016 10:15

У кастрычніку 2018 года ў Ватыкане пройдзе XV Генеральная асамблея Сінода Біскупаў «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». Пра важнасць абранай тэмы ў каментарыі Catholic.by распавёў старшыня беларускага епіскапата арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: «Касцёл у Беларусі зробіць усё магчымае, каб пасяджэнне РБКЕ у Мінску было арганізавана на найлепшым узроўні»
08.10.2016 21:32

8 кастрычніка ў Манака, дзе з 6 па 9 кастрычніка праходзіць пленарнае пасяджэнне Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ), было названа месца правядзення наступнага пасяджэння РБКЕ.

 
Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на распачацце перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (+Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі)
05.10.2016 18:10

«Падчас перэгрынацыі фацімскай фігуры заахвочваю ўсіх пілігрымаваць да Марыі — Маці Міласэрнасці, прысвяціць сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі і прасіць, каб Яна прывяла нас да міласэрнага Езуса», — піша Мітрапаліт.

 
Пастырскі ліст біскупа Антонія Дзям’янкі на пачатак новага семінарыйнага года 2016/2017
03.10.2016 17:07

«Час у семінарыі — гэта час паглыблення паклікання і пацвярджэння сваёй гатоўнасці да служэння. Няхай жа паглыбленне ведаў і малітвы будзе заданнем для вас у гэтым новым годзе фармацыі, а таксама шансам для сталення да свабоды і справядлівага жыцця», — звяртаецца біскуп Пінскі да семінарыстаў.

 
Новы Апостальскі Нунцый у Беларусі сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам
01.10.2016 19:57

29 верасня ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Габарам Пінтэрам.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: «У Беларусі Еўропа дыхае двума духоўнымі лёгкімі — усходняга і заходняга хрысціянства»
29.09.2016 21:56

«Спадзяюся, што гэта выстаўка будзе спрыяць далейшаму развіццю адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, а таксама кансалідацыі беларускага народа».

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч атрымаў ганаровую грамату ад Сусветнага саюза прагрэсіўнага іўдаізму
17.09.2016 15:26

16 верасня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у малітве, якая праходзіла ў межах канферэнцыі, арганізаванай Сусветным саюзам прагрэсіўнага іўдаізму.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч прывітаў арганізатараў і ўдзельнікаў турніру па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ
17.09.2016 14:57

17 верасня ў Слоніме пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі праходзіць XII турнір па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ. Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч скіраваў прывітальны ліст да арганізатараў і ўдзельнікаў турніру.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч да літоўскіх душпастыраў: «Шляхам святарства трэба ісці да канца»
14.09.2016 18:19

Па запрашэнні арцыбіскупа Мітрапаліта Каўнаскага Лонгінаса Вірбаласа 14 верасня ў межах адпусту Божай Маці ў Шылуве Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу. Штогадавы адпуст працягваецца ўвесь тыдзень, а дзень 14 верасня сёлета прысвечаны малітвам за святароў.

 
Пастырскі ліст біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на новы навучальны і катэхетычны 2016–2017 год
12.09.2016 18:12

«Падтрымаем малітвай нашых дзяцей і моладзь, каб іх сённяшнія штодзённыя намаганні ў здабыванні ведаў прынеслі плён ужо ў недалёкай будучыні, калі яны, стаўшы дарослымі, будуць служыць усяму грамадству, уносячы свой уклад у яго развіццё», — чытаем у Пастырскім лісце біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на новы навучальны і катэхетычны год.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка прыняў удзел у канферэнцыі кананістаў у Польшчы
09.09.2016 21:39

«Сужэнства і сям’я ў кананічным праве і польскім праве» — гэтай тэме была прысвечана Агульнапольская навуковая канферэнцыя, якая прайшла 5-7 верасня ў Влацлаўку (Польшча).

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 6 з 29
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.