Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


У Мінску адбылася сустрэча святароў архідыяцэзіі
15.09.2016 17:28

15 верасня ў мінскай архікатэдры святары і кансэкраваныя асобы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабраліся на малітву, а таксама арганізацыйную сустрэчу з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам на распачацце новага этапу пастырскага служэння.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB у мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа: «Аднавіць веру ў крыж і любоў да яго»
15.09.2016 01:12

14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі ў Мінску адбылася адпустовая ўрачыстасць. Святую Імшу цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які наведаў гэтую парафію ўпершыню.

 
Да Брамаў Міласэрнасці ў мінскай архікатэдры прыбылі парафіяне з Каменнай Горкі
12.09.2016 17:53

12 верасня вернікі мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай разам са сваім пробашчам кс. Францішкам Рудзем маліліся ў мінскай архікатэдры, дзе ў гэты дзень адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшага Імя Марыі.

 
У Магілёве арганізаваны душпастырскія сустрэчы для студэнцкай моладзі
12.09.2016 11:53

Пры катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве (вул. Камсамольская, 4) арганізавана душпастырства моладзі. Сустрэчы, падчас якіх будуць гучаць адказы на турбуючыя моладзь пытанні, адбываюцца кожную нядзелю.

 
Вернікі мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля здзейснілі пілігрымку да Маці Божай Вастрабрамскай
11.09.2016 21:14

10 верасня салезіяне мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля разам з пробашчам кс. Аляксандрам Мятліцкім SDB здзейснілі пілігрымку ў Вільнюс.

 
Апостальства дапамогі душам чыстцовым: радасць сустрэчы і супольнай малітвы
10.09.2016 21:32

10 верасня ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбылася сустрэча ўдзельнікаў свецкага руху Апостальства дапамогі душам чыстцовым, якое аказвае духоўную падтрымку памерлым, ахвяруючы за іх Богу свае малітвы, працу, радасці і цярпенні.

 
Летні адпачынак быў арганізаваны для вернікаў бабруйскай парафіі
08.09.2016 17:44

Вернікі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску мелі магчымасць набрацца сіл для вучобы і працы праз удзел у летніх лагерах.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч сустрэўся з семінарыстамі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.09.2016 11:10

5 верасня адбылася штогадовая сустрэча семінарыстаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам перад пачаткам новага навучальнага года. У сустрэчы прынялі ўдзел дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, а таксама адказны за выхаванне клерыкаў кс. Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі.

 
Моладзь магілёўскай катэдры распачала навучальны год з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту
04.09.2016 19:52

3 верасня, у першую суботу месяца, моладзь конкатэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве сабралася на набажэнства, каб падзякаваць Богу за летні адпачынак, за кракаўскія прыгоды ў межах Сусветных дзён моладзі і сустрэчу з Папам Францішкам, а таксама папрасіць аб Божым благаслаўленні на новы навучальны год.

 
Арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліў першую святую Імшу як Апостальскі Нунцый у Беларусі (+фотарэпартаж)
04.09.2016 16:16

4 верасня ў мінскай архікатэдры новапрызначаны Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліў сваю першую літургію з удзелам духавенства і вернікаў нашай краіны. У Беларусь іерарх прыбыў 18 жніўня.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч благаславіў крыжы на новай святыні ў мінскай Серабранцы
04.09.2016 01:10

3 верасня на вежах новай святыні ў мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка) былі ўсталяваны пяць крыжоў. Іх благаслаўленне здзейсніў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Усяго ў ансамблі сем крыжоў, два з якіх былі ўсталяваны ў жніўні 2015 года.

 
«Не баяцца евангелізаваць»: Мінскі тэалагічны каледж адкрыў свой сёмы навучальны год
03.09.2016 15:15

3 верасня, ва ўспамін св. Грыгорыя Вялікага, навучэнцы і выкладчыкі Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля распачалі новы навучальны год. Студэнтаў благаславіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
«Знайдзіце свой запал і служыце людзям»: гурт «Рыбы» прэзентаваў новы альбом
29.08.2016 13:09

27 жніўня ў Жодзіне гурт «Рыбы» прэзентаваў свой другі альбом пад назвай «Любі». Пра тое, як прайшла прэзентацыя, распавядае Вольга Качалка.

 
Свята восені для дзяцей адбылося ў мінскім «Карытас»
29.08.2016 12:36

24 жніўня ў дзіцячым цэнтры «Карытас» у вёсцы Ляскоўка адбылося свята, прысвечанае надыходзячаму навучальнаму году. Мерапрыемства было арганізавана па сумеснай ініцыятыве дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» і «SOS-дзіцячая вёска Бараўляны».

 
Імша перад пачаткам навучальнага года прайшла ў Ракаве
29.08.2016 11:48

28 жніўня ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве адбылася Імша перад пачаткам навучальнага года.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 17 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.