Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Пінскай дыяцэзіі


«Вы — святло свету»: у Брэсце адбылася сустрэча моладзі
26.10.2015 17:22

Каля 80 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі сабралася 24 кастрычніка ў Брэсце на штогадовай сустрэчы моладзі Пінскай дыяцэзіі.

 
«Дары і ласкі, дадзеныя ў канфірмацыі, развіваюцца на працягу жыцця»: сакрамэнт канфірмацыі адбыўся ў баранавіцкай парафіі (+фота)
12.10.2015 11:35

11 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах адбыўся сакрамэнт канфірмацыі, які ўдзяліў біcкуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
У Пінску асвечаны крыж на вежы новага касцёла
09.10.2015 12:54

У Пінску на вуліцы Янішчыц ідзе да завяршэння будаўніцтва касцёла св. Бэнэдыкта. 8 кастрычніка на будаўнічай пляцоўцы быў асвечаны і ўшанаваны крыж, які ўжо ўсталяваны на касцёльнай вежы. Абрад асвячэння здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
У семінарыі ў Пінску ўрачыста адкрыўся новы навучальны год
05.10.2015 21:24

5 кастрычніка Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску чарговы раз перажывала ўрачыстую інаўгурацыю новага навучальнага года. 2015/2016 год з’яўляецца пятнаццатым па ліку пасля адраджэння семінарыі ў 2001 годзе кардыналам Казімірам Свёнткам.

 
У Катэхетычным каледжы ў Баранавічах адкрыўся новы навучальны год
05.10.2015 12:52

26 верасня ў Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах адбылася святочная святая Імша, прысвечаная распачаццю новага навучальнага года. Імшу канцэлебравалі новы дырэктар каледжа кс. Павел Рудзьман, выкладчык дагматычнай тэалогіі кс. Алег Сількевіч і выкладчык гісторыі філасофіі кс. Юрый Павайба.

 
Унікальны абраз Маці Божай знойдзены ў Гомелі
03.10.2015 16:57

Падчас рэстаўрацыйных прац у Гомельскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы выявілі ўнікальны абраз. Спецыялісты вызначылі, што знойдзены ў вёсцы Уза Гомельскага раёна абраз Панны Марыі можа мець 400-гадовы ўзрост. Абраз заўважыў і прывёз у рэстаўрацыйную майстэрню епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.

 
У Беларусі выдадуць кнігу маці 18 дзяцей
02.10.2015 14:00

Кнігу 49-гадовай іспанкі Розы Пік пад назвай «Як атрымліваць асалоду ад сям'і з 1, 2, 3... дзецьмі» рыхтуюць для выдання на беларускай мове.

 
У пінскай семінарыі прайшлі рэкалекцыі на пачатак навучальнага года
18.09.2015 14:15

«Ісці ў нявіннасці, будаваць на камені і вызнаваць з верай!» — пад такім дэвізам з 14 па 17 верасня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшлі рэкалекцыі на пачатак навучальнага года.

 
Гомельцы падтрымалі ідэю будаўніцтва другога ў горадзе касцёла
17.09.2015 14:16

Абласная архітэктурна-горадабудаўнічая рада ўхваліла канцэпцыю будаўніцтва каталіцкай святыні Унебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі на Рэчыцкім праспекце.

 
Сустрэчы духавенства і катэхетаў у Пінску: праз любоў да канкрэтнага чалавека праяўляецца Касцёл (+фота)
16.09.2015 21:22

16 верасня ў Пінску адбылася сустрэча катэхетаў, а таксама пастырская сустрэча духавенства Пінскай дыяцэзіі. Сустрэча катэхетаў была прысвечана тэме катэхізацыі дарослых.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка перад святам Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі наведаў парафію ў Століне
06.09.2015 21:34

6 верасня, перад святам Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Століне з нагоды парафіяльнага фэсту, які адбудзецца ў гэтае свята. Таксама нагодай візіту было 90-годдзе дыяцэзіі, якое адзначаецца сёлета.

 
У Пінску адбылася сустрэча святароў з нагоды 12-й гадавіны пасвячэння
30.08.2015 00:47

27-28 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбылася малітоўная сустрэча святароў-выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якія сёлета адзначаюць 12-ю гадавіну святарскага служэння.

 
Гомельскія католікі звярнуліся да кіраўніка краіны, каб пабудаваць касцёл
27.08.2015 14:03

Адроджаная каталіцкая парафія просіць аб садзейнічанні ў выдзяленні ўчастка пад святыню.

 
На сайце гомельскай парафіі запрацаваў абноўлены анлайн-сэрвіс «Прашу памаліцца»
24.08.2015 16:41

Анлайн-сэрвіс «Прашу памаліцца» вярнуўся на сайт гомельскай парафіі пасля тэхнічных работ. Спецыяльна для katolik-gomel.by гэты сэрвіс стварыў праграміст Антон Зялінскі.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі ў Лагішыне: «Адчуць мелодыю прысутнасці Бога, атмасферу міру і любові» (+фота)
22.08.2015 12:20

22 жніўня святой Імшой з удзелам пілігрымаў завяршыліся ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне. Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, гамілію прамовіў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 13 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.