Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Пінскай дыяцэзіі


Святочны абед для больш чым 100 патрабуючых напярэдадні 7 студзеня зладзілі ў Доме міласэрнасці ў Гомелі
07.01.2016 14:35

Напярэдадні Раства Хрыстова, якое праваслаўныя святкуюць 7 студзеня, і ў каталіцкую ўрачыстасць Аб'яўлення Пана ў Гомелі прайшоў святочны абед для бяздомных, бедных і патрабуючых.

 
Серыя ўнікальных біблійных мініяцюр створана ў Гомелі
07.01.2016 10:24

Каб упрыгожыць дом да Божага Нараджэння і ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, гомельскі католік Аляксей Дабрыян разам з жонкай Вольгай не набывалі ў касцёле гатовую «батлейку», а зрабілі яе сваімі рукамі — разам з фігуркамі евангельскіх персанажаў. Такім чынам сужэнцы захацелі паказаць сваім дзецям, як нарадзіўся Збаўца.

 
Святары і кансэкраваныя асобы Пінскай дыяцэзіі падзяліліся аплаткай у межах пастырскай сустрэчы
30.12.2015 12:40

29 снежня ў пінскім катэдральным касцёле прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі падзяліліся аплаткай з нагоды святаў Божага Нараджэння.

 
У Гомелі мужчына майструе макеты святыняў са зламаных парасонаў, кардону і пластыкавых бутэлек
30.12.2015 10:47

60-гадовы Леанід Багаткевіч з Дома міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы ў Гомелі толькі нядаўна прыняў сакрамэнт хросту, пасля чаго пачаў ствараць макеты праваслаўных і каталіцкіх святыняў.

 
«Карытас» Пінскай дыяцэзіі правёў дабрачынную акцыю «Ад сэрца да сэрца»
29.12.2015 15:32

29 снежня супрацоўнікі «Карытас» Пінскай дыяцэзіі наведалі інвалідаў, а таксама малазабяспечаныя і шматдзетныя сем’і.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка наведаў з калядным візітам шэраг парафій Пінскай дыяцэзіі
28.12.2015 12:40

26-27 снежня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафіі Баранавіцкага і Брэсцкага рэгіёна, цэлебраваў святую Імшу ў пінскай катэдры з удзелам сужэнцаў і сустрэўся з групай вернікаў з Украіны.

 
«Бог чакае на парозе, каб узнагародзіць»: Брамы Міласэрнасці адчынены ў санктуарыі св. Андрэя Баболі ў Іванаве
26.12.2015 16:42

26 снежня Брамы Міласэрнасці ў Надзвычайны Юбілейны Год Божай Міласэрнасці былі адчынены ў санктуарыі св. Андрэя Баболі ў Іванаве. Іх адкрыццё здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка ў вігілію Нараджэння Пана: «Маленькі Хрыстус у яслях — знак, што добры Бог заўсёды пры нас»
25.12.2015 01:12

У вігілію Божага Нараджэння біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў святую Імшу пастэрку ў катэдральным касцёле Пінска.

 
У пінскай семінарыі прайшла аплаткавая сустрэча
23.12.2015 15:58

Як адна вялікая сям’я, сабраліся вечарам 22 снежня на аплаткавую сустрэчу ўсе, хто мае непасрэднае дачыненне да Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску: выхавацелі і выхаванцы, працаўнікі і выкладчыкі, спаведнікі і прадстаўнікі пінскай парафіі.

 
Аплаткавая сустрэча прайшла ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах
22.12.2015 10:56

19 снежня студэнты, выпускнікі і выкладчыкі Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сабраліся перад святам Божага Нараджэння на аплатковую сустрэчу, якая з цягам год стала тут традыцыйнай.

 
Брамы міласэрнасці адчынены ў Бярозе
21.12.2015 12:45

20 снежня ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе былі адчынены Святыя Дзверы ў Год Божай Міласэрнасці. Урачыстую святую Імшу, прысвечаную адкрыццю Года Міласэрнасці, цэлебраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка адчыніў Брамы Міласэрнасці ў святынях Пінскай дыяцэзіі
14.12.2015 14:16

13 снежня былі адчынены Святыя Дзверы ў Пінскай дыяцэзіі. Адкрыццё Брамы Міласэрнасці ў пінскай катэдры, у Лагішыне і Брэсце здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Былы кляштар баніфратраў у Пінскай дыяцэзіі выстаўлены на аўкцыён
10.12.2015 17:21

Будынак кляштара мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пабудаваны ў 1785 годзе па даручэнні канцлера ВКЛ Аляксандра Сапегі для манахаў баніфратраў, кляштар дзейнічаў да 1840 года, пасля чаго быў зачынены расійскімі ўладамі.

 
Пералік касцёлаў Пінскай дыяцэзіі, у якіх у Юбілейны Год адчыняць Брамы Міласэрнасці
08.12.2015 17:56

У дэкрэце біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі пералічаны, акрамя катэдральнага касцёла ў Пінску, стацыйныя касцёлы ў дыяцэзіі з нагоды Юбілею Міласэрнасці, наведаўшы якія, вернікі могуць атрымаць поўны адпуст пры звычайных умовах.

 
Выйшаў фільм аб гістарычным абліччы Гомеля з 3D-макетам узарванага касцёла (відэа)
04.12.2015 14:03

Энтузіясты паказалі, як будзе выглядаць галоўная плошча горада, калі на ёй аднавіць касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які быў разбураны бальшавікамі ў 1940 годзе, і пажарнае дэпо з каланчой, якое знеслі ў 1960-х гадах.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 11 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.