Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Пінскай дыяцэзіі


У Гомелі адкрыецца група Ананімных Наркаманаў
15.12.2014 14:11

Ініцыятыўная група працуе ў Гомелі над адкрыццём групы Ананімных Наркаманаў (АН або NA). Зараз ідзе працэдура рэгістрацыі групы ў гарвыканкаме.

 
«Чалавек дыялогу»: дыякан Юрый Пракапюк прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Пінску
12.12.2014 15:29

11 снежня ў пінскай катэдры адбылося прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Юрыя Пракапюка, якое ўдзяліў ардынарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка.

 
«Школа веры» ў гомельскай парафіі: азбука хрысціянскага жыцця
02.12.2014 15:15

У гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці з кастрычніка па снежань па панядзелках ужо больш за 20 гадоў праходзяць сустрэчы «Школы веры» для дарослых і моладзі. Як тлумачыць пробашч кс. Славамір Ласкоўскі, сустрэчы ладзяцца па той прычыне, што большасць парафіян — або так званыя неакатолікі, або тыя, хто быў ахрышчаны ў дзяцінстве, але ніколі не меў зносін з Касцёлам, бо тут яго не было доўгія гады.

 
Новыя прызначэнні ў Пінскай дыяцэзіі
26.11.2014 17:19

У Пінскай дыяцэзіі, у сувязі з рэарганізацыяй некаторых дыяцэзіяльных душпастырскіх камісій і ініцыятыў, адбыліся змены і новыя прызначэнні сярод святароў.

 
«Трэба мець у сабе святарскае сэрца»: Імшой у пінскай катэдры завяршыліся рэкалекцыі для святароў
21.11.2014 14:04

20 лістапада ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі завяршыліся рэкалекцыі для святароў. У рэкалекцыях, якія праводзіў а. Станіслаў Памыкала SJ, прынялі ўдзел святары з Пінскай і іншых дыяцэзій Беларусі. У той жа дзень у Пінску праходзіла пастырская сустрэча духавенства дыяцэзіі.

 
У гомельскай Дзіцячай вёсцы прайшло свята ў гонар Анёлаў-ахоўнікаў
21.11.2014 13:43

20 лістапада ў Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця прайшло традыцыйнае свята ў гонар Анёлаў-ахоўнікаў. У інтэрнаце адбылася праваслаўная Літургія, якую правёў іерэй Свята-Траецкага храма айцец Мікалай Кадацкі, дзеці выступілі з канцэртам, а сёстры бэнэдыктынкі падрыхтавалі пачастунак.

 
Упершыню галоўную ёлку Гомеля ўпрыгожаць не савецкай, а Бэтлеемскай зоркай
20.11.2014 12:34
На плошчы Леніна ў Гомелі ўжо прыступілі да ўстаноўкі галоўнай ёлкі горада — 30-метровага металічнага каркаса, які складаецца з дзвюх тысяч (!) штучных галін.
 
Пінскі катэдральны хор правёў акцыю міласэрнасці ў Лагішыне
19.11.2014 16:52

15 лістапада хор катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску наведаў з адмысловым канцэртам Дом міласэрнасці ў г.п. Лагішын (Пінская дыяцэзія).

 
У гомельскім касцёле праходзяць сустрэчы «Школы веры»
19.11.2014 13:37

У гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці праходзяць штогадовыя сустрэчы ў «Школе веры» для моладзі і дарослых. Пробашч парафіі запрашае на сустрэчы вернікаў усіх канфесій, а таксама атэістаў.

 
У пінскай семінарыі прайшлі аблучыны (абноўлена)
18.11.2014 13:16

16 лістапада ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбыліся аблучыны. «Духоўнае адзенне» — сутаны — атрымалі пяць навучэнцаў трэцяга курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага.

 
У пінскай семінарыі прайшоў дзень духоўных сустрэч для семінарыстаў
17.11.2014 10:43

15 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага адбыўся дзень духоўных разважанняў для семінарыстаў. Праводзіў яго кс. Ігар Лашук з Таварыства св. Францішка Сальскага.

 
Папа даслаў віншавальны ліст вернікам Пінскай дыяцэзіі ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка
14.11.2014 17:12

«Святы Айцец яднаецца ў малітве з духавенствам і вернікамі Пінскай дыяцэзіі, якія ўзгадваюць гэтага вялікага Пастыра, які вернае служэнне Божаму Народу шматкротна пацвярджаў дарам асабістай ахвяры», — адзначае ў лісце ад імя Пантыфіка субстытут Святога Пасаду арцыбіскуп Анджэло Бэччу.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка ўзначаліў Імшу на завяршэнне фармацыйнай сустрэчы маладых святароў у Пінску
13.11.2014 17:19

13 лістапада завяршылася фармацыйная сустрэча маладых святароў, якія атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне ў апошнія пяць гадоў. У сустрэчы прынялі ўдзел маладыя святары з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама Пінскай і Віцебскай дыяцэзій.

 
Прадстаўнікі розных канфесій правялі сумеснае добраўпарадкаванне закінутых могілак у Гомелі
07.11.2014 20:04

7 лістапада на гомельскіх Прудкоўскіх могілках іх сумеснае добраўпарадкаванне правялі прадстаўнікі розных канфесій.

 
У Гомелі створаць цэнтры перадабортнага кансультавання
05.11.2014 11:44

Працягваецца дзейнасць рабочай групы па прафілактыцы абортаў у Гомельскай вобласці, у якую ўваходзяць галоўны гінеколаг вобласці Аксана Цяслова, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Выратаванне немаўлятаў», рыма-каталіцкай парафіі і епархіі Праваслаўнай Царквы. На чарговым пасяджэнні групы, якое адбылося 4 лістапада, абмяркоўваліся вынікі акцыі «Тыдзень без абортаў» і планы па далейшай прафілактыцы абортаў у рэгіёне.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 20 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.