Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Віцебскай дыяцэзіі


Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі пачалася ў Браславе
30.07.2015 21:12

29 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе пачалася Х юбілейная сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі. На сустрэчы сабраліся маладыя людзі, законныя сёстры і святары з розных куткоў Беларусі.

 
У Лучаі прайшла парафіяльная ўрачыстасць у гонар святой Ганны
29.07.2015 10:44

Адпустовая ўрачыстасць у гонар святой Ганны прайшла 25 ліпеня ў Лучаі. Гэты фэст стаў у парафіі найбольш шматлюдным і багатым на ўражанні за апошнія пяць гадоў. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
Музей сучаснага мастацтва паўстае ў кляштары ў Друі
14.07.2015 14:37

Выставай прац мастакоў – удзельнікаў пленэру “Пачаткі” – 12 ліпеня ў Друі ў кляштары пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы скончылася мастацкая акцыя, ініцыяваная пробашчам парафіі кс. Сяргеем Сурыновічам. На закрыццё пленэру прыехалі бард і рэдактар часопіса “Верасень” Эдуард Акулін і паэт Леанід Дранько-Майсюк з праграмай уласнай творчасці і прэзентацыяй чарговага нумару часопіса, дзе змешчана нізка вершаў кс. Сурыновіча.

 
У Опсе адбылася ІV Міжпарафіяльная пілігрымка
14.07.2015 10:31

10-11 ліпеня ў аг. Опса Браслаўскага раёна адбылася ІV Міжпарафіяльная пілігрымка пад дэвізам “Ніхто не можа верыць сам”, удзел у якой прынялі парафіяне з Пастаў і Далёкіх са сваімі пробашчамі.

 
У Браславе развіталіся з кс. Тадэвушам Дабравольскім
01.07.2015 12:27

28 чэрвеня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе адбылася святая Імша, якая стала выразам удзячнасці кс. Тадэвушу Дабравольскаму за яго душпастырскае служэнне ў Браславе.

 
Пачалася 25-я пешая пілігрымка Браслаў-Будслаў
01.07.2015 12:07

Раніцай 28 чэрвеня санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе напоўніўся пілігрымамі, якія крочаць на ўрачыстасці ў Будслаў. Пілігрымка адбываецца ў 25-ы раз.

 
«Канікулы з Богам 2015» у Докшыцах сабралі больш за 100 удзельнікаў
22.06.2015 15:07

На «Канікулах з Богам — 2015», якія праходзілі з 10 па 20 чэрвеня ў Докшыцах, прысутнічала больш за 100 дзяцей.

 
У парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску прайшла парафіяльная ўрачыстасць
14.06.2015 23:46

14 чэрвеня ў парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску вернікі, нягледзячы на нязручнасці, звязаныя з перабудовай касцёла, урачыста адсвяткавалі ў часовай капліцы фэст у гонар свайго святога.

 
У Віцебску прэзентавалі выставу сучасных абразоў
11.06.2015 12:47

Выстава «Святочныя абразы» па выніках міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Польшчы была прэзентавана ў віцебскай Ратушы 10 чэрвеня.

 
Светлая радасць веры: працэсія Божага Цела і гадавіна прыняцця Першай Камуніі ў Параф’янаве
10.06.2015 11:09

7 чэрвеня ў парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве (Віцебская дыяцэзія) прайшло ўрачыстае набажэнства і працэсія Божага Цела. Таксама ў гэты дзень у парафіі адзначалася гадавіна прыняцця дзецьмі Першай святой Камуніі.

 
Працэсія Божага Цела з удзелам Апостальскага Нунцыя адбылася ў Віцебску
08.06.2015 13:09

6 чэрвеня вернікі Віцебскай дыяцэзіі прайшлі вуліцамі Віцебска, каб такім чынам публічна вызнаць сваю веру ў рэальную прысутнасць Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста католікі Віцебскай дыяцэзіі штогод святкуюць у сваіх парафіях, а ў суботу прыязджаюць  у сталіцу дыяцэзіі, каб разам даць сведчанне сваёй веры. Імшу з гэтай нагоды ў віцебскім катэдральным касцёле ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
Дзеці ў віцебскай катэдры прынялі Першую Камунію ад біскупа Алега Буткевіча
01.06.2015 12:01

31 мая ў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага ўпершыню прынялі Цела Хрыста чатыры дзяўчынкі і тры хлопчыка. З гэтага доўгачаканага моманту яны маюць правы, як і ўсе дарослыя вернікі, спавядацца і прымаць Камунію.

 
У санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў адбыўся сакрамэнт канфірмацыі
26.05.2015 11:42

23 мая, напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, у санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, падчас святой Імшы больш за 30 мясцовых вернікаў атрымалі сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт удзяліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
У віцебскім катэдральным касцёле асвяцілі новы табэрнакулюм
26.05.2015 11:22

24 мая ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася святая Імша ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Імшу цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
Першая Камунія адбылася ў парафіі Св. Антонія ў Віцебску
25.05.2015 16:27

24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у парафіі Святога Антонія ў Віцебску адбылася Першая Камунія. Упершыню ў жыцці Цела Хрыста прынялі адна дзяўчынка і пяць хлопчыкаў.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 13 з 28
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.