Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Віцебскай дыяцэзіі


Аплатковая сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Наваполацку
17.12.2014 19:53

16 снежня ў Наваполацку адбылася пастырская сустрэча для святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Завяршэннем сустрэчы стала дзяленне аплаткай.

 
Перад Божым Нараджэннем у Віцебску адбылася сустрэча для англамоўных вернікаў
15.12.2014 13:56

14 студзеня ў парафіі Святога Духа ў Віцебску адбылася святая Імша і сустрэча перад Божым Нараджэннем для англамоўных вернікаў, у якой прыняў удзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
Рараты ў Віцебску: абразок з катэдральнага касцёла
15.12.2014 12:13

У катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску раратняя Імша пачынаецца а палове на сёмую. Святыня ажывае, дзякуючы мноству запаленых свечак і ліхтарыкаў.

 
Апостальскі Нунцый цэлебраваў Імшу ў 10-годдзе кансэкрацыі касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваполацку
13.12.2014 15:10

11 снежня, у 10-ю гадавіну кансэкрацыі касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваполацку (Віцебская дыяцэзія) Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці цэлебраваў у парафіі святую Імшу, падчас якой удзяліў сакрамэнт канфірмацыі.

 
Інтэрнэт-старонка газеты «Каталіцкі Веснік» абнавіла дызайн
10.12.2014 10:48

З 6 снежня ў абноўленым фармаце запрацавала інтэрнэт-старонка каталіцкай газеты Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік».

 
У віцебскай парафіі Святой Барбары прайшлі Мікалайкі
09.12.2014 11:46
7 снежня ў парафіі Св. Барбары ў Віцебску для малодшых вернікаў і іх бацькоў падчас дзіцячай Імшы была зладжана своеасаблівая сустрэчы са святым Мікалаем.
 
Сакрамэнт канфірмацыі і асвячэнне помніка памяці ненароджаных дзяцей адбыліся ў в. Удзела
08.12.2014 20:16

7 снежня парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Удзела Глыбоцкага раёна (Віцебская дыяцэзія) наведаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Падчас Імшы іерарх удзяліў некалькім дзясяткам вернікаў сакрамэнт канфірмацыі. Напрыканцы Імшы быў асвечаны помнік памяці ненароджаных дзяцей.

 
Упершыню ў Віцебскай дыяцэзіі прайшлі «сужэнскія сустрэчы»
08.12.2014 15:04

5-7 снежня ў Оршы ўпершыню ў Віцебскай дыяцэзіі прайшлі «сужэнскія сустрэчы» для пар Віцебшчыны.

 
Ва ўспамін св. Мікалая прайшло свята для дзяцей Браслаўшчыны, якія маюць праблемы са здароўем
07.12.2014 17:57

6 снежня, ва ўспамін св. Мікалая, біскупа, было арганізавана свята для дзяцей Браслаўшчыны, якія маюць праблемы са здароўем. Пры браслаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі для іх была праведзена духоўна-забаўляльная праграма.

 
Гурт «Laudans» выступіў на «Андрэйках» у Навасёлках
03.12.2014 11:20

«Андрэйкі» ў невялікай капліцы ў Навасёлках, якія належаць да лучайскай парафіі Св. Юды Тадэвуша, сабралі не толькі мясцовую моладзь, але і гасцей з Варапаева, Канстанцінава, Паставаў, Глыбокага і Шаркаўшчыны.

 
«Андрэйкі» ў стылі рэтра прайшлі ў Браславе
02.12.2014 11:09

29 лістапада моладзь парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе (Віцебская дыяцэзія) разам з гасцямі з Полацка і Мёраў зладзіла свята «Андрэйкі», якое па традыцыі праходзіць перад Адвэнтам.

 
У Паставах прайшоў дыяцэзіяльны турнір па міні-футболе сярод міністрантаў
01.12.2014 12:07

29 лістапада ў Паставах (Віцебская дыяцэзія) прайшоў дыяцэзіяльны турнір па міні-футболе сярод міністрантаў. У турніры прынялі ўдзел дружыны міністрантаў з Мёраў, Глыбокага, Варапаева і Паставаў.

 
У Глыбокім прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі
26.11.2014 16:14

25 лістапада ў Глыбокім прайшла пастырская сустрэча, у якой прынялі ўдзел святары і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі. Святую Імшу для ўдзельнікаў сустрэчы ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
Малітоўная сустрэча для дзяўчат прайшла ў Наваполацку
10.11.2014 13:58

7-8 лістапада ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку адбылася малітоўная сустрэча для дзяўчат пад назвай «Сустрэча з Каралём». На сустрэчу прыехалі дзяўчаты з Мінска і з Наваполацка. На працягу гэтых дзён удзельніцы разважалі на тэму малітвы.

 
«Аазісу» ў Оршы споўнілася два гады
10.11.2014 11:21

На восеньскім «Аазісе», які адбываўся з 24 па 29 кастрычніка ў аршанскай парафіі Св. Юзафа, «Аазіс» у Оршы (Віцебская дыяцэзія) адзначыў два гады. Ужо два гады моладзь з усіх куткоў Беларусі з’язджаецца туды на школьных канікулах.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 18 з 28
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.