Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Віцебскай дыяцэзіі


Канцэрт у межах фестывалю «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны» прайшоў у камайскім касцёле
26.10.2015 14:37

24-25 кастрычніка ў Пастаўскім раёне ў другі раз прайшоў музычны фестываль пад назвай «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны». 25 кастрычніка канцэрт адбыўся ў касцёле св. Яна Хрысціцеля ў Камаях.

 
У адной са старэйшых святыняў Беларусі асвяцілі адноўленыя фрэскі
19.10.2015 20:37

18 кастрычніка жыццё камайскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Віцебская дыяцэзія) было насычана радаснымі падзеямі: сакрамэнт канфірмацыі, асвячэнне адноўленых фрэсак больш чым чатырохсотгадовай святыні, а таксама сустрэча кола інтэлігенцыі, якое займаецца пашырэннем ведаў пра святара і паэта пачатку ХХ стагоддзя Канстанціна Стаповіча, вядомага пад псеўданімам Казіміра Сваяка.

 
Моладзь Віцебскай дыяцэзіі на чуванні ў Полацку разважала пра Божую Міласэрнасць
19.10.2015 14:53

17 кастрычніка моладзь Віцебскай дыяцэзіі сабралася на начное чуванне ў полацкай парафіі. На сустрэчу прыбылі маладыя людзі з Браслава, Глыбокага, Мёраў, Віцебска, Варапаева, Слабодкі, Друі, Верхнядзвінска і іншых месцаў.

 
У Шуміліне прайшла пастырская сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі
14.10.2015 12:39

13 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Фацімскай і св. Язафата Кунцэвіча ў Шуміліне (Віцебская дыяцэзія) адбылася пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі.

 
Свята кветак і ўраджаю адбылося ў Росіцы
12.10.2015 13:04

10 кастрычніка Росіца (Віцебская дыяцэзія) у чарговы раз прымала шматлікіх пілігрымаў. Гэтым разам месца гібелі шматлікіх пакутнікаў, разам з якімі загінулі двое благаслаўлёных святароў марыянаў Юрый Кашыра і Антоні Ляшчэвіч, сабрало вернікаў на свята кветак і ўраджаю, якое адзначалася тут упершыню.

 
Асвячэнне жывёл адбылося ва ўспамін св. Францішка ва Удзеле
09.10.2015 12:13

Ва ўспамін святога Францішка Асізскага, 4 кастрычніка, у парафіі ва Удзеле прайшла парафіяльная ўрачыстасць. Падчас яе адбылося асвячэнне жывёл, якое, па словах пробашча парафіі айца Яраслава, праводзілася ў Віцебскай дыяцэзіі ўпершыню.

 
У Дунілавічах адзначылі юбілей святыні
01.10.2015 12:33

29 верасня ў Дунілавічах (Віцебская дыяцэзія) католікі адзначылі двайны юбілей: 515 гадоў утварэння каталіцкай парафіі і 245 гадоў будаўніцтва касцёла.

 
У віцебскім касцёле адкрылася выстава мастака Мікалая Ткачова
21.09.2015 18:04

19 верасня ў парафіяльнай зале касцёла Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава мастака Мікалая Ткачова (1941–2011), які з 1968 г. і па дзень сваёй смерці жыў і працаваў у гэтым горадзе.

 
Лучай адзначыў 473 гады сваёй гісторыі малітвамі і танцамі
16.09.2015 10:27

13 верасня вёска Лучай святкавала 473 гады свайго існавання. Як духоўным, так і забаўляльным цэнтрам фэсту стала парафія Св. Юды Тадэвуша, апостала.

 
Свята ў Параф’янаве: Імя Марыі славіць ружанцам, працай і шчырасцю
15.09.2015 17:53

12 верасня ў парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве (Докшыцкі дэканат) адзначалі парафіяльную ўрачыстасць, радасць якой з вернікамі прыехаў раздзяліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
Свята ўраджаю ў Бярозаўцы: «Богу заспявайма ўсе спеў падзякі, радасці спеў!»
07.09.2015 21:34

5 верасня ў вёсцы з прыгожай назвай Бярозаўка на Віцебшчыне адзначалі свята ўраджаю і пяцігоддзе кансэкрацыі святыні. У касцёл Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай) завітаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
Імша падзякі за ўраджай прайшла ў Далёкіх
07.09.2015 12:53

У парафіі Святога Станіслава ў Далёкіх стала добрай традыцыяй дзякаваць Богу за ўраджай. Гэты год не стаў выключэннем.

 
Навіны «Маgnificat»: конкурс мультыплікацыйнага кіно з дзіцячым журы прайшоў у Глыбокім
02.09.2015 15:21
1 верасня ў чарговы раз у межах правядзення фестываля ў глыбоцкай раённай бібліятэцы быў праведзены конкурс мультыплікацыйнага кіно для дзяцей з дзіцячым журы.
 
Навіны «Magnificat»: cустрэча з рэжысёрам Аленай Лабачовай-Дварэцкай прайшла ў глыбоцкім Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
02.09.2015 12:05
Сустрэча рэжысёра Алены Лабачовай-Дварэцкай (Яраслаўль) з супрацоўнікамі і наведвальнікамі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла ў Глыбокім.
 
Майстар-клас па мультыплікацыі для дзяцей правяла ў Падсвіллі госця Міжнароднага кінафестываля «Magnificat»
01.09.2015 18:46
Cтварэнню дзіцячага мультыплікацыйнага фільма пра асобу святога Юрыя быў прысвечаны майстар-клас у сярэдняй школе ў в. Падсвілле Глыбоцкага раёна, які правяла Яна Поляк з Любліна (Польшча). Дзіцячая майстэрня прайшла ў межах Міжнароднага каталіцкага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat».
 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 11 з 28
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.