Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік узначаліў літургію для сваіх былых вучняў
Святы Айцец
30.08.2010 11:06
Раніцай 29 жніўня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў у Кастэль Гандольфа святую Імшу для ўдзельнікаў семінару, арганізаванага «Кругам вучняў Ратцынгера ». У літургіі прынялі ўдзел тэолагі, дактаранты прафесара Ратцынгера. З гаміліяй да ўдзельнікаў літургіі звярнуўся Мітрапаліт Вены кардынал Крыстаф Шонбарн.

Трохдзённы семінар за зачыненымі дзвярыма быў прысвечаны разуменню дакументаў Другога Ватыканскага Сабору — паміж традыцыяй і інавацыяй. Плёнам сустрэчы стане публікацыя матэрыялаў, праца над якімі  працягваецца два гады. Так, сёлета Пантыфік атрымаў дакументы з сустрэчы 2008 г.   


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.