Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа падзякаваў удзельнікам «Маршу за жыццё» ў Сан-Францыска
Святы Айцец
29.01.2013 13:56

Папа Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў «Маршу за жыццё» ў Сан-Францыска (ЗША), падзякаваўшы тым, якія даюць публічнае сведчанне ў абарону «фундаментальнага права на жыццё і маральны імператыў падтрымкі непарушнай годнасці кожнага члена чалавечай сям’і, асабліва найменшых і самых безабаронных з нашых братоў і сясцёр».

Перад пачаткам маніфестацыі ў Сан-Францыска благаслаўленні і словы прывітання Пантыфіка перадаў Апостальскі Нунцый у ЗША арцыбіскуп Карла Марыя Вігана.

Маршы ў абарону жыцця адбыліся ў выхадныя на ўсёй тэрыторыі ЗША. У маніфестацыі ў Сан-Францыска ўдзельнічала каля 50 тысяч чалавек, у маніфестацыі ў Вашынгтоне рэкордная колькасць — каля паўмільёна. Маршы адбыліся з нагоды 40-годдзя легалізацыі ў краіне абортаў. За гэты перыяд у краіне было забіта больш за 55 мільёнаў ненароджаных дзяцей.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме