Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: задумаемся, у чым Езус быў цярплівы да нас у нашым жыцці
Святы Айцец
25.03.2013 16:17

Папа Францішак штодзённа цэлебруе святую Імшу ў капліцы Дома св. Марты, дзе знаходзіцца яго часовая рэзідэнцыя, і прамаўляе гамілію. 25 сакавіка ў сваёй гаміліі Святы Айцец звярнуў увагу на «цярплівасць» Бога адносна людзей.

Пантыфік заклікаў добра падумаць падчас Вялікага тыдня над тым, з якой цярплівасцю Бог глядзіць на нашы слабасці і грахі. У фундаменце Божага прабачэння, па словах Папы, ляжыць менавіта Яго цярплівасць, у сувязі з чым Святы Айцец прывёў прыклад евангельскай гісторыі блуднага сына.

«На працягу гэтага Вялікага тыдня задумаемся пра нас асабіста: у чым Езус быў цярплівы да мяне ў маім жыцці? І потым выйдзе з нашага сэрца адзінае слова: „Дзякуй, Пане! Дзякуй за Тваю цярпліваць!”» — сказаў удзельнікам Імшы папа Францішак, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.