Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новаабранага Папу віншуюць праз інтэрнэт
Святы Айцец
14.03.2013 12:31

Людзі дасылаюць віншаванні папу Францішку праз інтэрнэт. Новаабраны Пантыфік яшчэ да свайго абрання меў фан-профіль на «Facebook» па-іспанску. Праз некалькі хвілін пасля абвяшчэння аб выбары кардынала Хорхе Марыа Берголіа на Пасад св. Пятра былі створаны яго фан-старонкі ў той жа сацыяльнай сетцы на некалькіх іншых мовах.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, тысячы людзей даслалі на гэтыя старонкі свае віншаванні новаабранаму Пантыфіку, у якіх утрымліваюцца пажаданні справіцца з выклікамі, якія стаяць перад ім як Папам. Таксама ў «Твітэры», на профілі @Pontifex, якім перад сваёй адстаўкай карыстаўся Бэнэдыкт XVI, з’явілася першае пасля яго сыходу паведамленне «HABEMUS PAPAM FRANCISCUM» (У нас ёсць папа Францішак).

Шматлікія эксперты ўбачылі ў гэтым магчымасць таго, што новы Пантыфік, таксама як яго папярэднік, стане карыстацца «Твітэрам» для дыялога з сучасным светам.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.