Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Да профілю Папы ў «Твітэры» далучыліся больш за 6 мільёнаў чалавек
Святы Айцец
29.04.2013 23:57

Да профілю Папы ў «Твітэры» далучыліся больш за 6 мільёнаў карыстальнікаў. На працягу 48 дзён з пачатку Пантыфікату Святога Айца Францішка колькасць «сяброў» Папы ў гэтай сацыяльнай сетцы павялічылася на 2 мільёны 700 чалавек.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, самымі папулярнымі моўнымі старонкамі профілю Папы з’яўляюцца англійская і іспанская. На працягу апошніх некалькіх дзён павялічылася таксама папулярнасць партугаламоўнай версіі. Гэта звязана з набліжэннем Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Рыа-дэ-Жанейра.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.