Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ў «Твітэры»: кожны прагне любові, праўды, жыцця — і Езус з’яўляецца гэтымі рэчамі
Святы Айцец
23.04.2013 15:13

22 красавіка ў профілі Святога Айца ў «Твітэры» з’явіліся новыя запісы. «Кожны з нас прагне любові, праўды, жыцця — і Езус з’яўляецца ўсімі гэтымі рэчамі ў паўнаце!» — так гучыць першы запіс.

«Марыя — тая, хто кажа „так“. Марыя, дапамажы нам пазнаваць голас Езуса лепш і следаваць яму», — такі другі запіс на @Pontifex.

21 красавіка падчас сустрэчы з вернікамі на нядзельнай малітве «Regina Cаeli» Папа сказаў: «Будзем прасіць заступніцтва Марыі, якая з’яўляецца жанчынай “так”. Марыя гаварыла “так” усё сваё жыццё. Яна навучылася распазнаваць голас Езуса з пачатку, калі насіла Яго ва ўлонні. Няхай яна дапаможа нам лепш распазнаваць голас Езуса і наследаваць Яго, ідучы па дарозе жыцця!»

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.