Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ў «Твітэры»: трымаць полымя веры жывым праз малітву і сакрамэнты
Святы Айцец
24.04.2013 14:23

24 красавіка з’явіўся новы запіс у профілі папы Францішка ў «Твітэры». «Давайце будзем трымаць полымя веры жывым праз малітву і сакрамэнты: давайце ўпэўнімся ў тым, што мы не забываем Бога», — так гучаць словы Пантыфіка.

Падчас жа сённяшняй агульнай аўдыенцыі Святы Айцец заклікаў памятаць, што чалавек збаўляецца дзякуючы ласцы, «праз акт бескарыснай любові Бога», які заўсёды папярэднічае нашай любові, а «самі мы не можам нічога». «Але, каб прыносіць плёны, Божая ласка патрабуе нашай пастаяннай адкрытасці на Яго, нашага свабоднага і канкрэтнага адказу», — дадаў Пантыфік.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.