Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Аляксандр Патліс: інтэрв'ю Catholic.by у МР3
Аўдыё
22.10.2009 13:24

У мінскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) 17 кастрычніка 2009 г. адбылася дабрачынная акцыя «Чыстае сэрца». Пра мэты правядзення дадзенага праекта, а таксама пра неабходнасць узаемадзеяння хрысціянскіх канфесій расказаў аўтар акцыі Аляксандр Патліс, вядомы як былы саліст групы «Новы Іерусалім».

 
Звон звяртае думкі да Бога
Каляндар
13.10.2009 14:01

Як паведаміла 13 кастрычніка 2009 г. інфармацыйнае агенцтва newsby.org, пры галоўным храме Гродзенскай епархіі адкрылася першая ў вобласці школа званароў. З азамі звону вучняў пазнаёміць адзіны ў Гродзенскай вобласці прафесійны званар Юлія Мінчанка.

 
Малітва да Анёла Ахоўніка — гэта не магічная формула
Каляндар
02.10.2009 17:57

2 кастрычніка 2009 г. Каталіцкі Касцёл успамінае Анёлаў Ахоўнікаў. Аб іх ролі ў нашым жыцці гаворыцца таксама ў малітве «Анёле Божы, дружа мой», з якой мы даведваемся аб мэце, да якой нас вядзе Анёл Ахоўнік, г. зн. аб жыцці вечным. Але як можа на нас уплываць наш ахоўнік? Суфраган Чэнстахоўскі біскуп Антоні Длугаш разважаў на гэтую тэму ў сваім інтэрв’ю сайту «Konferencja Episkopatu Polski».

 
Глыбіня і пазачасавасць Ружанца
Каляндар
01.10.2009 12:33
Ружанец з’яўляецца адной з найбольш папулярных малітваў у свеце. Ён здаўна вядомы ў рэлігіях Далёкага Усходу, у Праваслаўнай Царкве і ў Каталіцкім Касцёле. Малітва Ружанца не прыпісана да нейкай пэўнай эпохі — яна пазачасавая. Да яе прыбягаюць людзі як простыя, так і высокаадукаваныя, духоўныя асобы і свецкія. Каталіцкі Касцёл у Беларусі прысвячае традыцыйнай для яго ружанцовай малітве месяц кастрычнік.
 
Айцец Аркадзь Куляха OCD. Рэкалекцыі «Рэальнасць і хрысціянства» (МР3)
Аўдыё
29.09.2009 17:30

25–26 верасня 2009 г. у мінскай архікатэдры адбываліся парафіяльныя рэкалекцыі на тэму «Рэальнасць і хрысціянства». Рэкалекцыі праводзіў духоўны айцец Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску а. Аркадзь Куляха OCD. Прапануем вашай увазе гаміліі і канферэнцыі рэкалекцыяніста ў фармаце МР3.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: Касцёл у Беларусі чакаў свайго адраджэння (інтэрв’ю Catholic.by)
Інтэрв'ю
29.09.2009 16:44
1989 год увайшоў у гісторыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі як год адраджэння яго структур. Каля вытокаў гэтага пераломнага, у добрым сэнсе, перыяду стаяў сённяшні Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Якімі былі гэтыя 20 гадоў? Чым яны адзначаюцца? Аб гэтым чытайце ў інтэрв’ю з Мітрапалітам Кандрусевічам.
 
Каранацыя абраза Маці Божай Браслаўскай
Спецпраекты
13.08.2009 16:04
22 жніўня 2009 г. браслаўшчына перажывала велічную і значную падзею — каранацыю папскімі каронамі цудатворнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў.
 
Малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы 2009
Спецпраекты
25.07.2009 00:20
 З 24 па 26 ліпеня 2009 г. у мястэчку Івянец Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася малітоўная моладзевая сустрэча, ужо другая па ліку, прызваная стаць добрай штогадовай традыцыяй у жыцці Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Праграма мерапрыемстваў, запланаваных сёлета ў рамках сустрэчы, мела свае адметнасці, звязаныя з падзеямі, якія перажываюць у гэтым годзе католікі Беларусі.
 
Кусташ абраза Езуса Міласэрнага: Езус дапамагае зразумець сэнс цярпенняў (інтэрв’ю Сatholic.by)
Інтэрв'ю
14.07.2009 14:50
1–2 ліпеня 2009 г., падчас цэнтральных урачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай, у Нацыянальным санктуарыі адбывалася перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага. Пра значэнне перэгрынацыі і яе адметнасці ў Мінска-Магілёўскай архідыцэзіі распавядае кс. Анджэй Стэцкевіч, кусташ абраза Езуса Міласэрнага.
 
Ксёндз Віктар Бурлака пра сёлетнія ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай (інтэрв’ю Сatholic.by)
Інтэрв'ю
14.07.2009 14:49
1 ліпеня, перад распачаццем галоўных урачыстасцяў свята Маці Божай Будслаўскай, кусташ нацыянальнага санктуарыя кс. Віктар Бурлака распавёў пра асаблівасці сёлетняга свята, найбольш цікавыя мерапрыемствы, запланаваныя ў межах урачыстасці, а таксама пра арганізацыю гэтай важнай падзеі для Каталіцкага Касцёла на Беларусі.
 
Каранацыя абраза Маці Божай Браслаўскай будзе здзейснена на яхце (інтэрв’ю Catholic.by)
Інтэрв'ю
14.07.2009 14:47
Пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Лешэк Вітвіцкі SDS распавядае пра ўрачыстасці з нагоды каранацыі абраза Валадаркі Азёраў. Цырымонію каранацыі здзейсніць кардынал Ёахім Майснер, Мітрапаліт Кёльнскі, 22 жніўня 2009 г.
 
Браты з супольнасці Тэзэ: «Вера ў Беларусі жывая» (інтэрв’ю Сatholic.by)
Інтэрв'ю
14.07.2009 14:46

Браты Георг і Бенуа з экуменічнай супольнасці Тэзэ (Францыя) у межах свайго візіту ў Беларусь, які ўваходзіў у так званую «невялікую пілігрымку» па Беларусі і Украіне, наведалі Мінск і Баранавічы. Падчас свайго прабывання ў нашай краіне браты наведвалі хрысціянскія храмы і маліліся разам з моладдзю. 13 чэрвеня 2009 г. такая сустрэча адбылася ў мінскай архікатэдры. Прапануем вашай увазе інтэрв’ю з братамі Георгам і Бенуа.

 
Юрый Гарулёў пра «духоўную карысць» фестываля «Magnificat» (інтэрв’ю Catholic.by)
Інтэрв'ю
14.07.2009 14:45
Пра гісторыю, мэты і працу Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» чытайце ў інтэрв’ю Catholic.by са старшынёю фестываля Юрыем Гарулёвым.
 
Кардынал Барбарэн: няхай Касцёл у Беларусі захоўвае свой унікальны характар (інтэрв’ю Catholic.by)
Інтэрв'ю
14.07.2009 14:43
Пра перспектывы развіцця адносінаў паміж Каталіцкім Касцёлам у Беларусі і Францыі, пра міжрэлігійны дыялог, а таксама ўражанні, якія выклікала Беларусь у арцыбіскупа Ліёнскага кардынала Філіпа Барбарэна, — у інтэрв’ю Catholic.by.
 
Інтэрв’ю з аніматарам руху «Сужэнскія сустрэчы»
Інтэрв'ю
Пра тое, як пачыналіся «Сужэнскія сустрэчы» 5 гадоў таму, як выглядаюць сустрэчы ўдзельнікаў руху сёння і многае іншае чытайце ў інтэрв’ю з аніматарам руху Паўлам Кузьміцкім, якое прымеркавана да 5-годдзя існавання руху ў Беларусі.
 
<< Першая < Папярэдняя 371 372 373 374 Наступная > Апошняя >>

Старонка 371 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.