Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы запіс Папы ў «Твітэры»: прымі Уваскрослага Езуса ў сваё жыццё
Святы Айцец
31.03.2013 14:05

31 сакавіка, у нядзелю Уваскрасення Пана, на профілі папы Францішка ў «Твітэры» з’явіўся новы запіс. «Прымі Уваскрослага Езуса ў сваё жыццё. Калі ты быў далёка, зрабі маленькі крок да Яго: Ён чакае цябе з раскрытымі абдымкамі», — так гучаць словы Святога Айца.

Да таго, як гэты запіс з’явіўся на @Pontifex, Папа цэлебраваў увечары 30 сакавіка літургію Пасхальнай вігіліі ў ватыканскай базыліцы св. Пятра. «Згадзіся, каб Уваскрослы Езус увайшоў у тваё жыццё, прымі Яго як сябра, з даверам: Ён ёсць жыццём! — заклікаў Пантыфік у гаміліі. — Калі дагэтуль ты быў ад Яго далёка, зрабі маленькі крок — і Ён прыме цябе з раскрытымі абдымкамі. (…) Калі табе здаецца, што цяжка за Ім ісці, не бойся, даверся Яму, будзь упэўнены, што Ён блізка і адорыць цябе супакоем, якога ты шукаеш, і сілай, каб жыць так, як Ён хоча».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме