Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Слова Жыцця на снежань 2012

«А тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць дзецьмі Божымі» (Ян 1, 12).

Вось добрая навіна, якую Езус абвясцiў і падараваў чалавецтву: мы дзеці Божыя, мы становімся імi праз ласку.

Прэзентацыя на снежань >>>

Але як і каму даецца гэтая ласка? «Тым, хто прыняў», і тым, хто прымае Слова на працягу стагоддзяў. Трэба Яго прымаць з верай і любоўю, веруючы ў Езуса як у нашага Збавіцеля.

Давайце, аднак, паспрабуем больш глыбока зразумець, што значыць быць дзецьмі Божымі.

Дастаткова зірнуць на Езуса, Сына Божага, і на тое, як Ён ставiцца да Айца: Езус маліўся да свайго Айца так, як у «Ойча наш». Для Яго Айцец быў «Abba», гэта значыць татам, татачкам, да якога Ён звярнуўся з пачуццём бязмежнага даверу і бязмежнай любові.

Але паколькі Ён прыйшоў на зямлю дзеля нас, то не дазваляў сабе знаходзіцца ў прывілеяваным стане. Праз смерць сваю за нас і адкупленне Ён зрабіў нас дзецьмі Божымі, братамi і сёстрамi, дазволіў, каб праз дзеянне Духа Святога мы былі ўведзены ва ўлонне Святой Тройцы. Дзякуючы гэтаму мы таксама можам паўтарыць Ягоны зварот да Бога: «Абба, Ойча» — «Тата мой, наш Татачка» — з усім, што ён ўтрымлівае ў сабе: з ўпэўненасцю ў Ягонай апецы, з бяспекаю, з даверам да Ягонай любовi, з Божым суцяшэннем, сілаю, запалам — запалам, які ўзнікае ў сэрцы чалавека, якi ўпэўнены, што яго любяць.

«А тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць дзецьмі Божымі» (Ян 1, 12).
    
Тым, што робіць нас адзінымі з Хрыстом, і праз Яго — дзецьмі ў Сыне, ёсць хрост і выцякаючае з яго жыццё любовi.

У гэтым урыўку з Евангелля ёсць таксама пэўныя словы, якiя выяўляюць глыбокі дынамізм гэтага «сыноўства», якое мы павінны ажыццяўляць дзень за днём. Болей за тое, мы павiнны «станавiцца дзецьмі Бога».

Мы iмi становімся, узрастаем як дзеці Божыя, адказваючы на Ягоны дар, жывучы Ягонай воляй, якая канцэнтруецца на запаведзі любові: любові да Бога і любові да бліжнiх.

Прыняць Езуса таксама азначае распазнаць Яго ва ўсіх нашых бліжнiх. А тады і яны — калі нашая любоў да iх пакiне свой след, іскру бясконцай любові Айца — змогуць прызнаць Езуса і паверыць у Яго.

«А тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць дзецьмі Божымі» (Ян 1, 12).

У гэтым месяцы, у якім мы ўзгадваем прыйсце Езуса на зямлю, паспрабуем прымаць адзін аднаго так, каб бачыць у іншых Хрыста і служыць Яму.

Тады ўзаемная любоў, узаемнае пазнанне адзін аднаго, на ўзор таго, якое яднае Сына з Айцом у Духу Святым, узнiкне таксама паміж намі і Айцом, і мы дасведчым, што на нашыя вусны заўсёды будзе вяртацца заклік Езуса: «Абба, Ойча!»

К'яра Любіч

Адноўлена 03.12.2012 12:54
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.