Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Слова Жыцця на верасень 2013

Прэзентацыя

«Будзем любіць не словам альбо языком, але ўчынкамі і праўдаю» (1Ян 3, 18).

Гэта напісана святым Янам. Ён перасцерагае свае супольнасцi ад тых людзей, якія вуснамi вызнавалi веру ў Езуса, але не нічога не рабiлi так, каб за вераю iшлi ўчынкi. Больш за тое, учынкi яны лічылi залішнiмi і непатрэбнымi, як быццам Езус ужо ўсё зрабіў. Іх вера была цалкам пустая і бясплодная, бо яна не дазваляла, каб да справы Езуса быў далучаны той жыццёва важны ўклад, якога Ён патрабуе ад кожнага з нас.

Будзем любіць не словам альбо языком, але ўчынкамі і праўдаю.

Любіць дзеяннем. Сапраўдная вера - кажа Апостал, - гэта тая, што выпрабоўваецца тым, цi мы любім, як любіў Езус і як вучыў любiць нас. Першай асаблівасцю гэтай любовi ёсць яе канкрэтнасць. Езус не любіў нас праз прыгожыя прамовы, але праходзiў сярод нас, робячы дабро, ацаляючы ўсіх, цалкам аддаючыся тым, хто прыходзіў да Яго, пачынаючы ад самых слабых, самых бедных і пакінутых, аддаючы за нас сваё жыццё.

Будзем любіць не словам альбо языком, але ўчынкамі і праўдаю.

Далей апостал кажа, што мы павінны любіць не толькі дзеяннем, але і ў праўдзе. Хрысціянская любоў павінна выяўляцца ў канкрэтных справах, але адначасова павінна кіравацца праўдаю любові, якую знаходзiм у Езусе, павінна рабіць учынкi, згодныя з Яго пажаданнямі і Яго навукай. Гэта азначае, што мы павінны любіць адпаведна таму, як паказаў Езус.

Будзем любіць не словам альбо языком, але ўчынкамі і праўдаю.


Як жа нам жыць Словам Жыцця ў гэтым месяцы? Ягоны сэнс нават занадта зразумелы. Гэта заклік да той хрысціянскай сапраўднасці, якой Езус надаваў так шмат увагі. Але ці не з'яўляецца ён у той жа час асноўным чаканнем свету? Хіба ж не праўда, што сёння свет хоча ўбачыць сведкаў любові Езуса?

Будзем любіць справамі, а не словамі, пачынаючы з незаўважных учынкаў, якіх ад нас чакаюць тыя, што жывуць побач з намі.

І будзем любiць у праўдзе. Езус заўсёды жыў згодна з воляй Айца, гэтак жа i мы павінны заўсёды дзейнічаць паводле слова Езуса. Ён хоча, каб мы ў нашых бліжнiх бачылi Яго самога. Тым больш, што тое, што мы робім для кожнага блiжняга, Езус лічыць учыненым для сябе. Ён таксама прагне, каб мы любілі іншых сапраўды так, як саміх сябе, і любілi ўзаемна, будучы гатовымi аддаць жыццё адзін за аднаго.

Будзем любіць менавiта такім чынам, каб быць прыладаю Езуса ў збаўленні свету.

К’яра Любiч
надрукавана: „Città Nuova” 1988/8, s. 11

Адноўлена 06.09.2013 10:52
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.