Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Слова Жыцця на снежань 2013

Прэзентацыя >>>

«А вас Пан няхай напоўніць любоўю ўзаемнай і да ўсіх, якою мы поўныя да вас…» (1Тэс 3, 12).

Гэтыя словы сталiся адной з характарыстычных фармулёвак святога апостала Паўла, у якіх ён хоча пажадаць заснаваным iм суполкам асаблівых ласкаў, адначасова просячы іх у Пана (пар. Эф 3, 18; Філ 1, 9 і г.д.).

У працытаваных словых ён просiць для Фесаланікійцаў ласкі любові ўзаемнай i штораз усё большай м багацейшай. I справа тут не ў нейкім схаваным асуджэннi, як быццам у іх суполцы не было ніякай узаемнай любові, — гэта, хутчэй, адсылка да закону, упісанага ў саму прыроду любовi: да закону пастаяннага ўзрастання.

А вас Пан няхай напоўніць любоўю ўзаемнай і да ўсіх, якою мы поўныя да вас…


Таму што сутнасцю хрысціянскага жыцця ёсць любоў, i калі яна не развіваецца, усё хрысціянскае жыццё робiцца пакутай, слабне і ўрэшце можа цалкам згаснуць.

Каб зразумець запаведзь любовi да бліжняга, недастаткова нейкага азарэння, не хопiць нават анi захаплення гэтай любоўю, анi таго яе перажывання, якое бывае ў пачатку навяртання да Евангелля. Трэба зрабіць так, каб гэтая любоў расла, каб была пастаянна жывая, актыўная і дзейсная. І так будзе тады, калi мы з усё большым жаданнем і шчодрасцю зможам выкарыстоўваць розныя выпадкі, якiя будзе прыносiць нам кожны дзень жыцця.

А вас Пан няхай напоўніць любоўю ўзаемнай і да ўсіх, якою мы поўныя да вас…

Па словах св. Паўла, хрысціянскiя супольнасці павінны мець свежасць і цяпло сапраўднай сям’i.

Можна яшчэ глыбей зразумець iнтэнцыю Апостала: ён хоча папярэдзіць іх аб небяспеках, якім яны найбольш падлягаюць - супраць індывідуалізму, павярхоўнасці, пасрэднасці.

Святы Павел, аднак, прагне прадухіліць яшчэ адну сур'ёзную небяспеку, цесна звязаную з папярэднімi: зручнае ўладкаванне ва ўпарадкаваным і спакойным, але замкнёным у сабе жыццi.

Ён хоча, каб суполкi былi адкрытыя, такiя, калi па прыродзе любові належыць любіць братоў па веры і ў той жа час - выходзiць насустрач усім, быць адчувальным да патрэбаў і інтарэсаў усіх. Натуральным для любовi з’яўляецца жаданне агарнуць кожнага, будаваць масты, успрымаць тое, што з'яўляецца станоўчым, спалучаючы сваё жаданне дабра і намаганні ў гэтым напрамку з намаганнямі ўсіх тых, хто выказвае добрую волю.

А вас Пан няхай напоўніць любоўю ўзаемнай і да ўсіх, якою мы поўныя да вас…


Як жа нам жыць Словам гэтага месяца? Бо мы таксама імкнемся ўзрастаць ва ўзаемнай любові ў нашых сем'ях, у асяроддзях нашай працы, у нашых супольнасцях і касцёльных аб'яднаннях, у нашых парафіях і г.д.

Гэтае Слова заклікае нас да любові ўзмоцненай, гэта значыць такой любові, якая можа падняцца над пасрэднасцю і над рознымi абмежаваннямi, што вынiкаюць з нашага вытанчанага эгаізму. Дастаткова падумаць аб некаторых аспектах любовi (памяркоўнасць, разуменне, узаемная дабрыня, цярплiвасць, гатоўнасць служыць, міласэрнасць да рэальных альбо прыдуманых недахопаў нашых блiжнiх, дзяленне матэрыяльнымi дабротамi і г.д.), i мы адкрыем для сябе шмат магчымасцяў, каб жыць гэтым Словам.

Вiдавочна таксама, што калі ў нашай суполцы будзе панаваць атмасфера ўзаемнай любовi, то яе цяпло, вядома ж, будзе выпраменьвацца на ўсiх. Тады i тыя, якiя яшчэ не ведаюць хрысціянскага жыцця, заўважаць ягоную прывабную сiлу і лёгка, амаль не ведаючы пра гэта, будуць уцягвацца ў яго ажно да адчування непарыўнай сувязi з гэтаю сям'ёй.

К’яра Любiч
надрукавана: „Città Nuova” 1994/20, s. 32-33.


Адноўлена 02.12.2013 12:36
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.