Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Слова Жыцця на май 2014

Прэзентацыя >>>

Ад iмя Хрыста просiм: паяднайцеся з Богам (2 Kар 5, 20)

Гэтае навучанне св. Павел накіроўвае да хрысціянаў у Карынце пасля абвяшчэння той вялікай навіны, якая з’яўляецца сэрцам усяго Евангелля: што Бог паяднаў з сабою свет у Хрысце (пар. 2 Кар 5, 19).

На крыжы, праз смерць свайго Сына, Бог даў нам найбольшы доказ сваёй любовi. Праз крыж Хрыстус паяднаў нас з Сабою.

Гэтая фундаментальная праўда нашай веры цалкам актуальная i сёння. Яна ёсць адкрыццём, якога чакае ўсё чалавецтва: Бог са сваёю любоўю блізкi да ўсіх, і кожнага Ён любіць бязмерна. Сучасны свет патрабуе гэтай навіны, але, каб прапаведаваць яе, мы павiнны паўтараць яе зноў і зноў - у першую чаргу самiм сабе, пакуль не адчуем, што гэтая любоў абдымае нас, нават калі ўсё будзе пераконваць нас у адваротным.

Ад iмя Хрыста просiм: паяднайцеся з Богам

Гэтая вера ў Божую любоў не можа заставацца закрытаю ў нашых сэрцах – так тлумачыць св. Павел: Бог усклаў на нас служэнне паяднання (пар. 2 Кар 5,18). Кожнаму хрысціяніну Ён даверыў вялікую адказнасць - сведчыць пра Божую любоў да Яго стварэнняў. Якім чынам?

Усё нашае стаўленне павінна пацвярджаць праўду, якую мы прапаведуем. Езус сказаў выразна, што перш, чым прынесці да алтара сваю ахвяру, мы павінны прымірыцца з нашымi братамі i сёстрамi, калі б яны мелi нешта супраць нас (пар. Мц 5, 23-24).

Гэта тычыцца, перш за ўсё, нашых супольнасцяў: сем’яў, груповак, асацыяцый, канфесiй. Так, мы пакліканы зруйнаваць усе бар’еры, якія перашкаджаюць жыць у гармоніі паміж людзьмі і народамі.

[...]

Ад iмя Хрыста просiм: паяднайцеся з Богам

«Ад імя Хрыста» - азначае замест Яго, так, як бы дзейнічаў Ён сам. Аддаць свой голас  Яму, жыць з Ім i так, як Ён жыве, любіць так, як Ён палюбіў нас. Заняць Яго месца, жыць з Ім і падобна да Яго, узаемна любіць адзін аднаго так, як Ён палюбіў нас. Не хаваючы i не парушаючы нiчога, але з гатоўнасцю разумець і паважаць станоўчыя каштоўнасці нашых блiжнiх, з гатоўнасцю аддаць жыццё адзiн за аднаго.

Гэта найiстотнейшы запавет Езуса, выразная адзнака хрысціян, гэтак жа важная сёння, як і ў дні першых паслядоўнікаў Хрыста.

Жыць гэтым Словам – азначае стацца людзьмі, якія прыносяць паяднанне.

Такім чынам, кожны наш жэст, кожнае нашае слова, кожны наш учынак, калі яны будуць прасякнуты любоўю, будуць такiмi, як Яго. Мы станем, як Езус, носьбітамі радасці і надзеі, прымірэння і супакою, а гэта значыць, свет паяднаецца з Богам (пар. 2 Кар 5, 19), якога чакае ўсё стварэнне.

К’яра Любіч
апублiкавана ў „Nowe Miasto” 1997, nr 1.

Адноўлена 02.05.2014 12:42
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.