| Біскуп Юрый Касабуцкі | 
| 09.01.2014 12:44 | 
| Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 
 Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 7 снежня 1996 г. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны і св. Станіслава ў Магілёве і адміністратара парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. З 1999 г. па 2001 г. вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі. З 2001 г. па 2004 г. выконваў абавязкі прэфекта Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. У 2004 г. прызначаны дырэктарам Сакратарыяту Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. З 2005 г. выконвае абавязкі канцлера курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 2006 г. з’яўляецца таксама адміністратарам парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. З’яўляецца выкладчыкам ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і Тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.  29 лістапада Святы Айцец Францішак прызначыў кс. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 25 студзеня атрымаў біскупскае пасвячэнне. 
 | 
| Адноўлена 30.05.2016 10:55 | 

 Нарадзіўся 15 лютага 1970 г. у Маладзечне на тэрыторыі сучаснай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1991 г.) вучыўся ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі і адбыў вайсковую службу.

 для друку
 для друку