«Што з табою, векавая хрысціянская Еўропа? Законы тваіх дзяржаў абараняюць рэдкія віды раслін і жывёл, але ты так і не навучылася абараняць сваіх дзяцей», — адзначыў некалі латвійскі кардынал Яніс Пуятс.
Напярэдадні Дня абароны дзяцей, 29 мая 2010 г., ужо шосты год падрад у
Мінску адбудзецца канцэрт «У абарону жыцця!». Яго асноўная мэта —
выступіць у падтрымку самых безабаронных чалавечых істотаў —
ненароджаных дзяцей. Канцэрт «У абарону жыцця!» адбудзецца а 17.00 у ДК
МАЗ (ст. м. «Аўтазаводская»). У першай частцы канцэрта адбудзецца ўручэнне дыпломаў і прызоў пераможцам конкурсу дзіцячага малюнка «Свет з марай», якое будзе суправаджацца яскравымі творчымі нумарамі, прэзентацыямі і тэматычнымі відэаролікамі.
У другім аддзяленні гледачоў чакае прэм’ера музычнага спектакля «Увага! Жыццё!», які з’яўляецца працягам гісторыі Кастуся і Ганны з мюзікла «Маё сэрца б’ецца». Маладыя, здольныя, напоўненыя жыццёвай энергіяй, на пачатку свайго сямейнага жыцця яны стаялі перад выбарам: дзіця ці кар’ера. Прайшоў час, і цяпер яны ўжо бацькі трох дачок. Але… гісторыя паўтараецца: іх старэйшая дачка Алёнка са сваім мужам Міхасём стаяць перад тым жа выбарам.
Ролі ў спектаклі выконваюць Павел і Ганна Харланчукі, а таксама ўдзельнікі рэп-групы «Сумленнае слова» і інш.
Спектакль «Увага! Жыццё!» — ад гумару да слёз, ад хіп-хопа да рэпа, ад рамантызму да графіці.
Падрабязная інфармацыя на інтэрнэт-сайце http://mirsmechtoi.org/savelife.html, а таксама па тэлефонах:
+375 29 125 77 35
+375 29 773 40 89
e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
|