Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Семінарыя ў Гродне запрашае на рэкалекцыі і праводзіць прыём кандыдатаў на навучанне
Анонсы
14.06.2013 15:04

Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне запрашае юнакоў на рэкалекцыі паклікання да святарства. Рэкалекцыі пройдуць з 25 па 28 ліпеня. Уступны экзамен у семінарыю адбудзецца 29 ліпеня а 10-й гадзіне па адрасе: вул. Парыжскай Камуны, 1 (будынак семінарыі).

Экзамен будзе ўтрымліваць пытанні аб веры, гісторыі і жыцці Гродзенскай дыяцэзіі і Касцёла ў Беларусі.

Для абітурыентаў да 27 ліпеня ў семінарыю трэба падаць наступныя дакументы:

  • пасведчанне аб хросце;
  • пасведчанне аб канфірмацыі;
  • пасведчанне аб катэхетычным навучанні;
  • пасведчанне аб сакрамэнце шлюбу бацькоў;
  • рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
  • пасведчанне аб агульнай сярэдняй адукацыі/ атэстат (вынікі тэсціравання);
  • медыцынская даведка (форма 086);
  • ваенны білет (пасведчанне прызыўніка);
  • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • заява (з указаннем матывацыі паступлення ў семінарыю);
  • пашпарт; копія старонкі з фотаздымкам;
  • 4 каляровыя фотаздымкi (3х4) (у пінжаку, пад гальштукам).


Паводле www.wsd.grodnensis.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.