Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
План апошняга дня некаторых пілігрымак у Будслаў
Анонсы
29.06.2013 19:03

Прапануем вашай увазе план апошняга дня пілігрымак, якія прыбудуць з Мінска, Жодзіна, Вілейкі, Ракава, Баранавіч, а таксама грэка-каталіцкіх пілігрымак, у Нацыянальны санктуарый у Будславе на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія адбудуцца 5–6 ліпеня.

5 ліпеня 2013 г.:

08.15 — малітва перад касцёлам у Даўгінаве (пілігрымы павінны паснедаць да гэтага часу), арганізацыйныя аб'явы (кс. Антоні Клімантовіч);

08.30 — выхад пілігрымак, да пілігрымаў далучаюцца пяць гасцей з Італіі;

спеў падчас дарогі — моладзь з мінскай архікатэдры;

Гадзінкі;

Ружанец — пілігрымы з Вілейкі;

прыблізна 9 км ад касцёла ў Даўгінаве — адпачынак, канферэнцыя (прамовіць запрошаны біскуп); пасля адпачынку моладзь з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску правядзе Крыжовы шлях падчас крочання;

прыблізна 11 км — абед (адказныя самі клапоцяцца пра абед для ўдзельнікаў сваіх пілігрымак);

пасля абеду пілігрымы з Ракава правядуць Вяночак да Божай Міласэрнасці;

пры першым з'яўленні на гарызонце меншай базылікі — пілігрымы грэка-католікі выканаюць багародзічны спеў у візантыйскім духу;

прыблізна за 1 км да знака «Будслаў» — пілігрымкі спыняюцца, адбываецца развітанне, затым кожная пілігрымка, з невялікім інтэрвалам, паасобку ідзе ў вёску і ў базыліку, пры гэтым першай вырушвае пілігрымка з Ракава, якая сёлета з'яўляецца юбілейнай, несучы копію абраза Маці Божай Будслаўскай.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.