Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У мінскай архікатэдры пройдзе Імша ў інтэнцыі абароны жыцця, сям’і і дзяцей. Агульнанацыянальнага маршу не адбудзецца |
Анонсы |
19.09.2013 09:35 |
![]() Святую Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На яе сардэчна запрашаюцца ўсе вернікі і людзі добрай волі, якім неабыякавая праблема захавання жыцця і абароны сям’і. Беларусь займае другое месца ў свеце па ўзроўні разводаў, трэцяе месца па колькасці абортаў, чацвёртае месца па колькасці суіцыдаў. Кожны дзень у нашай краіне з-за абортаў абрываецца жыццё больш чым ста дзяцей. У сувязі з гэтым Каталіцкі Касцёл лічыць важным прыцягнуць увагу грамадства да праблемы абароны традыцыйнай сям’і, дзяцей і чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.