Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Расклад службаў за памерлых у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска
Анонсы
28.10.2013 11:00

У малітоўнай традыцыі грэка-католікаў Беларусі час восеньскіх заўпакойных службаў пачынаецца ў Бацькоўскую змітроўскую суботу (у гэтым годзе 19 кастрычніка) і працягваецца да канца актавы Дзядоў (10 лістапада). Прадстаўляем вашай увазе расклад заўпакойных службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска.

1 лістапада, 18.30 – парафія Праведнага Язэпа і парафія Св. Мікалая, Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзэ, 6: заўпакойная Літургія з Паніхідай.

2 лістапада, 10.00 – парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Душпастырскі цэнтр, зав. Снежны, 7: заўпакойная Літургія, пасля — Паніхіда на Кальварыйскіх могілках (на магіле протапрэзбітэра Яна Матусевіча).

5 лістапада, 18.30 – парафія Святога Духа (ніжні храм у Чырвоным касцёле): заўпакойная Літургія з Паніхідай.

2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, душпастыры мінскіх грэка-каталіцкіх парафій гатовыя памаліцца на магілах родных вернікаў па дамоўленасці.

Паводле svjazep.org

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.