Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Кожную пятніцу ўвечары — Крыжовы шлях онлайн |
Анонсы
|
06.03.2014 11:40 |
Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, прапануем прамыя трансляцыі з парафіі Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ ў Мінску. На працягу Вялікага посту кожную пятніцу ў 18.30 запрашаем далучацца да малітвы праз інтэрнэт.
Трансляцыі можна будзе глядзець на нашым партале, а таксама на сайце парафіі jan.by. к Традыцыя перажывання пакутаў Хрыстовых — набажэнства Крыжовага шляху — з’явілася ў Касцёле ў ХІІ–ХІІІ стст. Яе карані паходзяць з духоўнасці францішканаў, дамініканаў і цыстэрцыянскіх містыкаў. У памяць аб прыпынках Езуса на Яго пакутным шляху будаваліся капліцы і такім чынам ствараліся Кальварыі (так называлася месца, дзе быў укрыжаваны Хрыстус). Набажэнства Крыжовага шляху практыкуецца асабліва ў перыяд Вялікага посту. Удзельнікі ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы пра цярпенні Збаўцы.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.