16-18 мая 2014 г. у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) адбудуцца XXI Дыяцэзіяльныя дні моладзі. Маладыя людзі запрашаюцца на іх, каб умацаваць сваю веру, а таксама перажыць прыгожую сустрэчу з Богам і сваімі равеснікамі.
Дэвізам дзён моладзі будуць словы: «Убогія духам маюць доступ да неба». Умовы ўдзелу:
- узрост ад 15 гадоў - рэлігійныя намеры - наяўнасць адказнага за групу - спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт) - сродкі гігіены і рэкамендаваныя лекі - кубак, лыжка і міска - асабісты ўзнос 20 000 бел. руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу) Падчас
удзелу ў сустрэчы можна будзе зрабіць прэзентацыю сваёй групы.
Прэзентацыя павінна быць падрыхтавана максімальна на 5-7 хвілін і мець
характар адказу на пытанне: “Што сёння значыць быць убогім у духу?”
Паведаміць аб удзеле групы неабходна да 11 мая
- у Гродне кс. Антонію Грэмзу (0152 -74-00-73 маб. тэл.: 8 -0296 -324 -373) - у Лідзе кс. Уладзіславу Сурвілу (маб.тэл.: 8 -0298 -675 -516)
Прыезд і ад’езд: уласным транспартам, аўтобусамі і цягніком
З чыгуначнага вакзала і аўтавакзала:
- гарадскім аўтобусам № 16 - да прыпынку вул. Кабяка каля гіпермаркета АЛМІ; - гарадскімі аўтобусамі № 1, 2, 37, 42, 47 і тралейбусам № 6 (аўтавакзал) - да прыпынку пр. Кляцкова, далей пешшу ў напрамку касцёла.
Праграма
Пятніца, 16 мая
15.00 – рэгістрацыя і рассяленне 18.30 – прывітанне ўдзельнікаў і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту 19.00 – святая Імша 20.00 – вячэра 20.40 – канферэнцыя „Шчаслівыя ўбогія духам бо іх есць Валадарства Нябеснае”. 21.10 – канцэрт 22.45 – вячэрняя малітва і благаслаўленне
Субота, 17 мая
9.00 – ранішнія малітвы 9.30 – катэхезы ў катэхезах (Святыя нашай зямлі атрымалі доступ да неба. Асноўныя рысы духоўнасці і прыклады да пераймання: св. Ядвіга, св. Казімір, св. Максімільян Марыя Кольбэ, бл. Мар'яна Бярнацкая, бл. сёстры назарэтанкі мучаніцы, бл. ксёндз Генрых Глябовіч, бл. ксёндз Міхал Сапоцька, бл. сястра Цэліна Бажэнцкая) 11.00 – вынікі катэхезаў 12.00 – святая Імша 13.30 – абед 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці 15.15 – прэзентацыя моладзевых груп і размова з цікавымі людзьмі 18.00 – вячэра 19.30 – эўхарыстычная адарацыя і сакрамэнт пакаяння „Божае Валадарства сярод нас” – абрад благаслаўлення „сейбітаў Божага Валадарства” 21.00 – канцэрт 22.45 – вячэрняя малітва і благаслаўленне
Нядзеля, 18 мая
9.00 – святая Імша 10.30 – канцэрт праслаўлення. Заканчэнне і рассыланне веснікаў Божага Валадарства
Дыяцэзіяльныя дні моладзі бяруць пачатак у 1993 годзе, калі біскуп Аляксандр Кашкевіч па прыкладу Святога Айца Яна Паўла ІІ вырашыў прысвяціць асаблівую ўвагу выхаванню маладых вернікаў. Першы з’езд адбыўся ў маі 1993 г., і з той пары штогод каталіцкая моладзь з усёй дыяцэзіі збіраецца на сумесную сустрэчу і малітву. (JM)
|