2 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26) адбудзецца IV Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. У Год малітвы, які перажывае Касцёл у Беларусі, дэвізам мерапрыемства будуць словы “З малітвай праз жыццё”.
Арганізатары лічаць сваёй мэтай дапамагчы дзецям усвядоміць, што малітва вельмі патрэбна чалавеку, без яе жыццё пустое і манатоннае, а ўсё, што чалавек робіць без малітвы, не мае сэнсу.
На сустрэчу запрашаюцца дзеці 7-14 гадоў як з усёй Гродзенскай дыяцэзіі, так і з іншых дыяцэзій Беларусі. Асаблівае запрашэнне арганізатары скіроўваюць да тых дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступілі да Першай Камуніі, і жадаюць, каб прыезд у Гродна на сустрэчу стаў для іх падзякай за дар Эўхарыстыі. Таксама запрашаюцца дзеці, якія спяваюць у школах і парафіяльных супольнасцях, каб упрыгожыць спевам гэтае мерапрыемства, міністранты і ўсе, хто хоча лепш пазнаць Бога, паглыбіць кантакт з Ім праз малітву.
Праграма ІV Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці
09.00 — абвяшчэнне груп. Сняданак 10.30 — урачыстае адкрыццё ІV Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч) 10.45 — пачатак забаўляльнай праграмы ў стылі мультфільма „Рио” 11.00 — гульні, навука танцу (дзеці і аніматары з парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні) 12.00 — тэатральная пастаноўка (парафія Маці Божай Анёльскай, Гродна) 12.40 — канферэнцыя на тэму «Малітва ў маім жыцці» (кс. Валеры Быкоўскі, духоўны айцец Гродзенскай Вышэйшай семінарыі) 13.20 — пачатак працы творчай майстэрні і спартыўных спаборніцтваў, якія працягнуцца да 15.00. 13.30 — абед 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці (парафія Божай Міласэрнасці, Гродна) 15.15 — тэатральная пастаноўка (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Сапоцкін) 15.35 — падрыхтоўка да святой Імшы 15.50 — урачыстая Імша (узначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі) - музычнае аздабленне — парафія Святой Сям'і, Ліда
- малітва вернікаў — парафія Св. Дyха, Гродна
- працэсія з дарамі — парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля, Гродна
- Лiтургiя cлова — парафія Св. Вацлава, Ваўкавыск
17.15 — пачатак карнавала - падсумаванне ІV Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці
- Сюрпрызы ад арганізатараў
- феерверкі
- вячэра
18.20 — заканчэнне свята і ад’езд У праграме магчымы змены.
Для ўсіх удзельнікаў прадугледжана харчаванне.
Таксама арганізатары запрашаюць да супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы Дня дзіцяці святароў, сясцёр законных, катэхетаў, а асабліва валанцёраў з ліку моладзі, якія любяць працу з дзецьмі і маглі б прапанаваць свае ідэі і думкі для правядзення сустрэчы, каб яна магла адбыцца на высокім узроўні і застацца ў памяці дзяцей.
Арганізатары адкрыты на прапановы, звязаныя з правядзеннем сустрэчы. Дзеці могуць паказаць на ёй свае музычныя, тэатральныя, мастацкія здольнасці. Прапанаваць свае ідэі, паведаміць аб удзеле дзяцей або аб жаданні супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы мерапрыемства можна па тэлефонах:
+375 44 460 61 40 (Velcom) +375 29 784 05 72 (МТС) e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
кс. Юрый Марціновіч, арганізатар Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці (AG)
|