Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мядзелі адбудуцца ўрачыстасці з нагоды аднаўлення Кальварыі і юбілею касцёла (абноўлена)
Анонсы
07.09.2014 20:53

14 верасня 2014 г. у Мядзелі адбудуцца ўрачыстасці благаслаўлення адбудаванай Кальварыі і юбілею 260-годдзя касцёла Маці Божай Шкаплернай. Урачыстасці ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пачатак у 11.00.

Праграма

11.00 – прывітанне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў касцёле
11.20 – малітоўная працэсія на мядзельскую Кальварыю
12.00 – прывітанне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ля ўваходнай брамы Кальварыі
12.15 – абрад благаслаўлення брамы і адбудаванай Кальварыі
12.30 – набажэнства Крыжовага шляху на Кальварыі
14.00 – урачыстая святая Імша на Гары Крыжоў

«Першыя звесткі пра Кальварыю ў Мядзелі датуюцца XVIII стагоддзем. Гэта адзіная гістарычная Кальварыя, якая дзейнічае па сённяшні дзень у Беларусі. Стагоддзі непашкадавалі гэтае святое месца.

І, хаця ад велічных і прыгожых капліц засталіся толькі рэшткі падмуркаў ды муроў, то ў памяці вернікаў яна існуе і дзейнічае па сённяшні дзень.

На працягу гадоў Кальварыя збірала натоўпы людзей з розных ваколіц — гэта былі нашыя дзяды і прадзеды, а таксама вернікі з-за мяжы. Сёння мы прагнем адбудаваць, вярнуць нашую спадчыну, каб, як і нашыя продкі, ушаноўваць гэтае святое месца», — звяртаецца да ўсіх зацікаўленых у сваім лісце «Адновім Кальварыю разам» а. Павел Леліто OCD, пробашч парафіі ў Мядзелі.

Для тых, хто жадае аказаць грашовую дапамогу, рэквізіты парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі тут»».

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.