Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма перэгрынацыі ў Беларусі крыжа і абраза Сусветнага дня моладзі (абноўлена)
Анонсы
17.06.2014 10:25

З 28 чэрвеня па 12 ліпеня ў Беларусі будзе праходзіць перэгрынацыя сімвалаў Сусветнага дня моладзі — крыжа і абраза Маці Божай Salus Populi Romani. Крыж і абраз пабываюць ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі і прыбудуць у тым ліку на ўрачыстасці ў Нацыянальны санктуарый у Будславе.

кПраграма перэгрынацыі

Пінская дыяцэзія :

  • 28 чэрвеня – атрыманне крыжа і абраза ў Брэсце ад польскай моладзі (больш падрабязная інфармацыя будзе дададзена)


Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:

  • 1 ліпеня – перадача крыжа і абраза моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
  • 1 ліпеня, 18.00 - Лагойск, марыянская пілігрымка + начлег
  • 2 ліпеня, 8.00 - Вілейка, св. Імша, вілейская, маладзечанская, смаргонская пілігрымкі
  • 11.00 - Ілля, св. Імша, ракаўская пілігрымка
  • 12.30 - р-н вёскі Куранец, Крыжовы шлях маладзечанскай пілігрымкі
  • 17.00 - Нарач (3 км ад Мядзела), нарачанская пілігрымка заносіць крыж і абраз у Мядзел + начлег
  • 3 ліпеня, 8.00 - в. Андрэйкі, св. Імша, гудагайская пілігрымка, пасля Імшы пілігрымы нясуць крыж некалькі кіламетраў
  • Пасля абеду крыж прыбывае ў Даўгінава, 18.00 - св. Імша мінскай пілігрымкі + начлег
  • 4 ліпеня - мінская пілігрымка нясе крыж у Будслаў

Віцебская дыяцэзія

  • 5 ліпеня – перадача крыжа і абраза ў Будславе дэлегацыі моладзі Віцебскай дыяцэзіі, прыбыццё сімвалаў СДМ у катэдру Езуса Міласэрнага ў Віцебску
  • 6 ліпеня – прыбыццё сімвалаў СДМ у касцёл Святой Тройцы ў Глыбокім
  • 7 ліпеня – сімвалы СДМ прыбудуць у санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе

Гродзенская дыяцэзія:

  • 8 ліпеня – крыж і абраз перададуць моладзі Гродзенскай дыяцэзіі:
  • 8 ліпеня, каля 14.30 – Смаргонь
  • 8 ліпеня, 19.00 – Ліда, касцёл Узвышэння Святога Крыжа
  • 9 ліпеня, 19.00 – Гродна, касцёл св. Францішка Ксаверыя (катэдра)
  • 10-11 ліпеня - наведванне ўсіх тракельскіх пілігрымак
  • 11 ліпеня – прыбыццё крыжа і абраза ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай у Тракелях (Гродзенская дыяцэзія)
  • 12 ліпеня, 2-я палова дня – перадача крыжа і абраза ў Тракелях дэлегацыі моладзі Літвы

Амаль 4-метровы крыж быў зроблены ў 1984 г., знаходзіўся спачатку на працягу цэлага года побач з галоўным алтаром базылікі св. Пятра. Затым Папа Ян Павел II уручыў крыж маладым людзям, як сімвал любові Хрыста да чалавецтва. “Насіце яго ва ўсім свеце як знак, як сімвал любові Хрыста да чалавецтва, і абвяшчайце ўсім, што толькі ў смерці і ўваскрасенні Хрыста мы можам знайсці збаўленне і адкупленне”, - сказаў тады Папа. З таго часу крыж і абраз Маці Божай пілігрымуюць па ўсім свеце, каб прыбыць у канчатковым выніку ў сталіцу чарговых Сусветных дзён моладзі.

(AG)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.