Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Семінар «Адказнасць: міфы і рэальнасць» адбудзецца ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і Максіміліяна Марыі Кольбэ (+online)
Анонсы
24.05.2014 17:18

25 мая пасля Імшы на 12.00 у мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і Максіміліяна Марыі Кольбэ (Кунцаўшчына) адбудзецца семінар на тэму «Адказнасць: міфы і рэальнасць».

Разам з вядучымі - псіхолагам-кансультантам Наталляй Станкевіч і доктарам маральнай тэалогіі а. Аляксандрам Уласам OFMConv – удзельнікі змогуць шукаць адказы на такія і іншыя пытанні:

  • Як выхаваць па-сапраўднаму адказных дзяцей?
  • Чаму дарослыя дзеці застаюцца «на шыі» ў бацькоў і не жадаюць будаваць сваё жыццё?
  • Адкуль з'яўляюцца інтэрнэтаманіі, алкагалізм, сексуальныя і іншыя залежнасці, і што рабіць, каб абараніць сябе ад іх уплыву і дапамагчы пакутуючаму ад іх?
  • Што такое сапраўднае сяброўства?
  • Якая сувязь паміж адказнасцю і духоўным узрастаннем?


На семінар запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Для тых, хто не можа наведаць семінар, будзе праводзіцца онлайн-трансляцыя.

Паводле jan.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.