Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Тракелях адбудзецца сустрэча груп малітвы ў інтэнцыі святароў
Анонсы
29.05.2014 13:11

31 мая ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай у Тракелях (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца сустрэча членаў груп малітвы ў інтэнцыі святароў – “Маргарыткі” і іншых. На сустрэчу запрашаюцца тыя, хто моліцца за святароў, а таксама ўсе, хто хацеў бы далучыцца да гэтай вялікай малітвы Касцёла за сваіх пастыраў.

Праграма сустрэчы

11.00 – прыбыццё ў санктуарый і прывітанне ўдзельнікаў
11.15 – Гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
12.00 – канферэнцыя
13.00 – 14.00 – абед, размовы
14.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасці прыступіць да споведзі, маёвае набажэнства
14.45 – благаслаўленне і заканчэнне эўхарыстычнай адарацыі
15.00 – Імша і прыняцце новых членаў
16.30 – Ружанец
17.15 – арганізацыйная сустрэча
18.00 – канцэрт
19.00 – ад’езд

Падчас сустрэчы можна будзе атрымаць інфармацыю аб дзейнасці колаў малітвы ў інтэнцыі святароў “Маргарытка”.

Удзельнікаў сустрэчы просяць мець з сабой уласнае харчаванне.

Кантактныя тэлефоны для запісу:


Кс. Валерый Быкоўскі, дыяцэзіяльны рэферэнт па справах пакліканняў Гродзенскай дыяцэзіі: +375 29 695 24 69  (velcom)
С. Марыя Этол: +375 29 867 29 14 (MTC), 8 015 276 57 05

“Маргарытка” – супольнасць свецкіх вернікаў, якія, усведамляючы многія пагрозы для святарства ў сучасным свеце, жадаюць несці малітоўную дапамогу Касцёлу. Сутнасцю гэтага з’яўляецца іх штодзённая малітва ў інтэнцыі канкрэтных святароў. Кожны з членаў супольнасці прымае на сябе вечны абавязак малітвы за пэўнага святара ў адзін вызначаны дзень тыдня. Група з сямі чалавек, аб’яднаная малітвай вакол святара, сімвалічна ўтварае маргарытку: імя святара ўпісваецца ў цэнтр кветкі, а вакол на сямі пялёстках размяшчаюцца імёны вернікаў, якія моляцца за яго - кожны ў абраны дзень тыдня.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.