Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы пройдзе пад дэвізам «Шчаслівыя ўбогія духам» (абноўлена)
Анонсы
25.07.2014 10:08

25–27 ліпеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пройдзе Малітоўная сустрэча моладзі. Сёлета дэвіз сустрэчы — «Шчаслівыя ўбогія духам» (Мц 5, 3).

rПраграма сустрэчы

25 ліпеня, пятніца

    • 15.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў МСМ
    • 17.30 – падрыхтоўка да святой Імшы
    • 18.00 – святая Імша (касцёл), адкрыццё МСМ. Цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
    • 19.30 – вячэра
    • 20.30 – сустрэча ў вялікай зале (інтэграцыйная)
    • 21.00-23.00 – канцэрт удзельнікаў «Музычнай майстэрні»
    • 23.00 – вячэрняя малітва
    • 23.15 – адпачынак


    26 ліпеня, субота

      • 8.30 – сняданак
      • 9.00 – Ютрань (касцёл)
      • 9.30-10.15 – першая канферэнцыя “Благаслаўлёныя ўбогія духам” ”(Ян Паспяшальскі) (вялікая зала)
      • 10.30-11.30 – другая канферэнцыя “Магія, чараўніцтва, варажба і іх пагрозы”( Патрыцыя Хурляк) (вялікая зала)
      • 11.45-13.00 – круглыя сталы:
        • “Прыгажосць чыстага кахання” – Уладзіслаў Валаховіч
        • “Малітва” – кс. Алег Грыгаровіч
        • “Новыя святыя/Ян Павел ІІ, Ян ХХІІІ” – Крыстына Лялько
        • “Фацімскія аб'яўленні” – Аліна Новікава, с. Барбара Конрад
        • “Валанцёрства” – кс. Юрый Санько
        • “Стагоддзе кардынала Казіміра Свёнтка” (фільм) – Юрый Гарулёў
      • майстар-класы:
        • “Як рабіць фотаздымкі?” (Аляксандра Шчыглінская (Catholic.by)
        • “Як пісаць навіны?” (кс. Юрый Марціновіч (Catholic.by)
      • 13.00-13.45 – справаздача па працы круглых сталоў і майстар-класаў. Дыялог з біскупам
      • 14.00-15.00 – абед, адпачынак
      • 15.00-17.00 – прагляд фільма "Я ёсць"(пра эўхарыстычныя цуды, рэж. Павел Собчык) (вялікая зала)
      • 17.00-18.00 – пакутнае набажэнства і магчымасць споведзі (касцёл) (а. Андрэй Букштан)
      • 17.45 – падрыхтоўка да святой Імшы
      • 18.00-19.30 – святая Імша (галоўная сцэна), цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі
      • 19.30-20.30 – вячэра
      • 20.30-21.30 – фацімскае набажэнства
      • 21.30-23.00 – канцэрт
      • 23.00 – адпачынак


      27 ліпеня, нядзеля

      • 8.30 – сняданак
      • 9.00 – Гадзінкі да Божай Маці
      • 9.30 – падрыхтоўка да святой Імшы
      • 10.00 – святая Імша
      • 12.00 – абед


      Абвесткі:

      • палаткі, карыматы, спальнікі кожны прывозіць свае
      • адпаведнае адзенне
      • група павінна мець свайго кіраўніка
      • за арганізацыю прыезду адказвае пробашч
      • па магчымасці дабравольная ахвяра – 20 000 бел. руб.
      • пры рэгістрацыі паведаміць, хто ў якім з круглых сталоў будзе ўдзельнічаць, а таксама хто застаецца на абед 27 ліпеня.

      (AG)

       

      Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.