Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Школа Сямейнага Жыцця аб'явіла аб наборы слухачоў
Анонсы
21.05.2014 16:27

Школа Сямейнага Жыцця Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі аб’яўляе набор слухачоў на 2014/2015 гг.

Жадаючыя могуць атрымаць падрабязную інфармацыю, а таксама запісацца па тэлефоне:

+375447523609 (сп. Ірына Наумчык)

Запісы па тэлефоне можна здзяйсняць да 31 жніўня 2014 г. штодзённа з 18.00 да 22.00.

Неабходныя дакументы:

  • просьба аб прыняцці
  • біяграфія
  • рэкамендацыя Кс. Пробашча
  • 2 фотаздымкі
  • ксеракопія пасведчання аб адукацыі
  • ксеракопія пашпарту


Заданні і мэты школы сямейнага жыцця:

  1. Мэтай Курсу з’яўляецца падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў да працы ў Сямейных Кансультацыях.
  2. Працаўнікі Сямейных Кансультацый павінны ўмець падтрымліваць і дапамагаць праблемным сем’ям з наступнымі цяжкасцямі: алкагалізм, дзеці з адхіленнямі, сем’і ў крызісе, пагроза разводу, самотнае мацярынства і г.д. З гэтай мэтай праграма Курсу ўключае шмат прадметаў з галіны псіхалогіі і практычныя заняткі.
  3. Асобы, якія працуюць ў Кансультацыях, таксама павінны быць веруючымі католікамі, таму ў праграме з’явіліся фундаментальныя тэалагічныя і этычныя прадметы.
  4. Курс у Мінску не будзе абмежаваны толькі да католікаў, але будзе мець экуменічны характар, таму ў ім змогуць прыняць удзел асобы розных канфесій, а таксама няверуючыя асобы, зацікаўленыя дабром сям’і.
  5. Дадаткова Курс забяспечвае атрыманне падрабязных ведаў на тэму натуральных метадаў распазнавання плоднасці.
  6. Курс працягваецца 3 гады. Лекцыі будуць праходзіць 1 раз у месяц ( ўвечары ў пятніцу, увесь дзень суботы і ў нядзелю да абеду). На працягу года будзе 8 з’ездаў (кастрычнік-май). Цалкам Курс ахоплівае 432 гадзіны.
  7. Заканчэнне Курсу для католікаў будзе падставай да атрымання кананічнай місіі да працы з сем’ямі ў Каталіцкіх Сямейных Кансультацыях.

Рада па справах Сям’і пры ККББ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.