Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне праводзіць прыём на вучобу |
Анонсы
|
03.06.2014 11:29 |
Пакліканне да святарства будзе заўсёды несці ў сабе элементы вялікай таямніцы і асабістага дару. Гэта дар, які атрымліваем не таму, што мы лепшыя, але таму, што нас выбірае Бог. Шляхі і моманты адкрыцця паклікання да святарства розныя, але ніколі не пазбаўлены Божай ласкі. Таму, каб добра распазнаць сваё пакліканне, трэба шмат малітвы.
Усіх, хто адкрывае ў сабе голас Божага паклікання да святарства, запрашаюць, каб паглыбіць гэтае распазнаванне падчас рэкалекцый (24-27 ліпеня 2014) у Дыяцэзіяльную вышэйшую семінарыю ў Гродне. Уступны экзамен, які папярэднічае прыняццю ў склад навучэнцаў семінарыі, адбудзецца 28 ліпеня 2014 г. у 10.00 у будынку семінарыі. Экзамен датычыцца пытанняў на веданне асноў веры, гісторыі і жыцця Гродзенскай дыяцэзіі і Касцёла на Беларусі.
Да 26 ліпеня 2014 г. у семінарыю трэба падаць неабходныя для паступлення дакументы:
- пасведчанне аб святым хросце;
- пасведчанне аб канфірмацыі;
- пасведчанне аб катэхетычным навучанні;
- пасведчанне аб сакраманце сужэнства бацькоў;
- рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
- пасведчанне аб агульнай сярэдняй адукацыі/ атэстат (вынікі тэсціравання);
- медыцынская даведка (форма 086);
- ваенны білет (пасведчанне прызыўніка);
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- заява (з указаннем матывацыі паступлення ў семінарыю);
- пашпарт; копія старонкі з фотаздымкам;
- 4 каляровыя фотаздымкi (3х4) (у пінжаку, пад гальштукам).
|