Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
7-8 чэрвеня ў Мінску пройдзе дабрачынная акцыя ў абарону жыцця: да ўдзелу запрашаюцца валанцёры |
Анонсы
|
04.06.2014 15:37 |
Грамадскае дабрачыннае аб’яднаннне абароны жыцця ад яго вытокаў «Выратаванне немаўлят» праводзіць дабрачынную акцыю 7-8 чэрвеня на вуліцах Мінска.
З дазволу Мінгарвыканкаму ў суботу акцыя будзе праходзіць з 11.00 да 19.00, а ў нядзелю – з 14.00 да 19.00. Валанцёры будуць працаваць у раёне перакрыжавання вул. Раманаўская Слабада і вул. Няміга (каля «McDonalds»), у раёне дома № 8 па вул.В. Харужай (Камароўскі рынак), а таксама у парку Горкага і парку Чалюскінцаў.
Арганізатары шчыра запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел. Можна ўдзельнічаць у акцыі столькі часу, колькі будзе зручна і даспадобы валанцёру.
ГДА “Выратаванне немаўлят” абараняе жыццё ад яе вытокаў, праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы і заняткі у напрамку абароны жыцця ад яго вытокаў, выхавання цнатлівасці і прапагандуе традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. Папярэдні запіс у арганізатараў:
+375 29 314 77 98
(velcom), +375 29 797 00 57 (MTS) -Таццяна Фірыcюк, +375 44 558 33 34 - Юлія Вольская vk.com/spacenie
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.