Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Праграма ўрачыстасцяў у Тракелях |
Анонсы
|
10.07.2014 17:30 |
У дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях 11–12 ліпеня адбудуцца ўрачыстасці, дэвізам якіх будуць словы “А пад крыжам Маці стаяла”.
У санктуарыі Маці Божай у Тракелях ушаноўваецца цудатворны
абраз Маці Божай Тракельскай. У 1994 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч
пастанавіў адзначаць свята абраза Маці Божай Тракельскай у
першую нядзелю ліпеня як дыяцэзіяльную ўрачыстасць.
Праграма ўрачыстасцяў 11 ліпеня - 21.00 – прывітанне крыжа і абраза Сусветнага дня моладзі;
- 21.15 – канферэнцыя;
- 22.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
- 23.00 – Крыжовы шлях вуліцамі Тракеляў.
12 ліпеня
- 24.00 – Імша пастэрка;
- 02.00 – Ружанец (балесная частка);
- 03.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці;
- 04.00 – канцэрт;
- 05.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
- 06.00 – спеў традыцыйных песень;
- 07.00 – падрыхтоўка да святой Імшы;
- 07.30 – святая Імша пад кіраўніцтвам святароў новапрэзбітэраў і юбіляраў;
- 08.30 – размова моладзі з біскупамі;
- 09.30 – падрыхтоўка да святой Імшы;
- 10.00 – адпустовая Імша, развітанне з крыжам і абразом Сусветнага дня моладзі.
У праграме магчымы змены.
(AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.