Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пройдзе ХХ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк
Анонсы
07.07.2014 10:32

З 9 па 13 ліпеня пройдзе ХХ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк. Дэвіз юбілейнай пілігрымкі — “Будзьце мужнымі! Адвагі!” — словы, якія Папа Ян Павел ІІ скіраваў да беларускіх грэка-католікаў 7 студзеня 2005 г.

Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да месца мучаніцкай смерці полацкіх пакутнікаў манахаў базыліянаў (+1705) - пілігрымы пройдуць за чатыры дні: з серады па суботу.

Пілігрымка пачнецца 9 ліпеня ў 7 гадзін ранішняй малітвай у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6 (скрыжаванне з вул. Лявонава).

І этап — 9 ліпеня: Віцебск – Шуміліна (Боская Літургія ў 19:00 гадз.)
ІІ этап — 10 ліпеня: Шуміліна - Обаль
ІІІ этап —11 ліпеня: Обаль - Гараны
ІV этап —12 ліпеня: Гараны – Струнне – Полацк.

У нядзелю, 13 ліпеня, у Полацку ля храма св. Параскевы Полацкай у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцавога прыпынку “вул. Бабушкіна”) у 10.30 пачнецца святочная Боская Літургія.

Тэлефон для даведак у Віцебску: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom
У Мінску звяртацца па тэл.: а. Яўген Усошын (33) 631 55 24 МТС; (29) 312 28 26 Velcom

Для вернікаў, якія 13 ліпеня жадаюць прыехаць з Мінска на святочную Літургію ў Полацку, у 6.30 адпраўляецца аўтобус ад станцыі метро “Усход” (збор пілігрымаў у 6.15).

Запісацца неабходна да серады, 9 ліпеня, у а. Зміцера Чарнеля, тэл. (29) 214 72 20, або да аўторка, 8 ліпеня, у с. Вікторыі, тэл. (29) 309 86 02.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.