Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Айцы марыяне запрашаюць на росіцкія ўрачыстасці |
Анонсы
|
14.07.2014 12:16 |
Айцы марыяне запрашаюць да ўдзелу ў росіцкіх урачыстасцях, якія сёлета адбудуцца з 1 на 2 жніўня. Росіца - вёска ў Верхнядзвінскім раёне, дзе ў 1943 г. пакутніцкую смерць дабраахвотна прынялі святары марыяне Юры Кашыра і Антоні Ляшчэвіч. У 1999 г. Папа абвясціў росіцкіх пакутнікаў благаслаўлёнымі. З гэтага года ў Росіцы адбываюцца ўрачыстасці як падзяка за прыклад мужнасці веры.
Пачатак урачыстасцяў — 1 жніўня ў 18.00.
З гэтай нагоды адбудуцца пілігрымкі: - Аўтобусная пiлiгрымка Мiнск-Росiца: пачатак 1 жнiўня ў 16.30, ад’езд ад ст. метро “Усход”. Вяртанне 2 жніўня ў 21.00-22.00.
Падрабязнасцi i запiс: тэл. +375 44 70 90 301 (velcom), e-mail
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Ірына Лявонаўна
- Барысаў – Росіца: з 25 ліпеня па 1 жніўня
Адказны — а. Вадзім Мізер МІС (+375 33 355 96 60)
- Друя – Росіца: з 30 ліпеня па 1 жніўня
Адказны — а. Канстанцін Анашка МІС (+375 29 984 86 68)
- Полацк – Росіца: з 29 ліпеня па 1 жніўня
Адказны — а. Аляксандр Жарнасек МІС (+375 29 713 02 33) - Велапілігрымка Жодзіна – Росіца: з 28 ліпеня да 1 жніўня
Адказны — а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС (+375 29 136 52 89) (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.