Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гудагаі пройдуць урачыстасці Маці Божай Шкаплернай
Анонсы
19.07.2014 23:10

У гэтым годзе ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай пройдуць у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі 19-20 ліпеня. Таксама сёлета прыпадае 250 гадоў з часу асвячэння гудагайскага касцёла.

Праграма ўрачыстасцяў

19 ліпеня

18.00 - святая Імша з навэннай
20.00 - Крыжовы шлях на Кальварыі
23.15 - Нешпары ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

20 ліпеня

00.00 - працэсія са свечкамі ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі
- святая Імша (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі)
- начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
08.30 - Гадзінкі ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі
9.30 - святая Імша (узначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
12.00 - урачыстая адпустовая святая Імша (узначаліць біскуп Віцебскi Алег Буткевіч)

Айцы кармэліты, якія служаць у Гудагаі, сардэчна запрашаюць на ўрачыстасці ўсіх жадаючых.

Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефонах: +375 15 913 86 62, +375 29 656 19 25

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.